У Паланзе пройдзе міжнародны фестываль "Беларускія карані"

Міжнародны фестываль "Беларускія карані" правядзе 6—8 жніўня ў Паланзе Беларускі цэнтр спорту, турызму і аздараўлення ў Літве.

Мэта мерапрыемства — "азнаёміць жыхароў Еўропы з сучаснай беларускай культурай, а для кагосьці з еўрапейцаў гэта будзе сустрэча са сваімі беларускімі каранямі", паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Плануецца выступленне артыстаў беларускай эстрады і конкурс маладых выканаўцаў. У праграме возьмуць удзел спартыўныя танцавальныя пары. Фестываль плануецца зрабіць штогадовым.

Дзмітрый Уласаў, "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение