На наступным Sziget у Будапешце будзе беларуская сцэна?

У наступным годзе беларускіх удзельнікаў на знакамітым еўрапейскім фэсце Sziget можа стаць на парадак больш. Дзякуючы намаганням афіцыйнага айчыннага партнёра фестывалю — музычнага інтэрнэт-парталу Ultra-music, арганізатары буйнейшага музычнага форуму ў Еўропе атрымалі магчымасць пазнаёміцца з беларускай музыкай і паабяцалі больш пільна сачыць за нашымі гуртамі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік парталу www.ltra-music.com Вячаслаў Радзівонаў.Вячаслаў Радзівонаў: “Хутчэй за ўсё, гэта будзе толькі ў наступным годзе. То бок, зараз ёсць дамова з арганізатарамі фестывалю пра тое, што да Беларусі будзе больш увагі з наступнага года. Я ўжо ў гэтым годзе ім дасылаў нейкую частку музыкі цікавай беларускай. Яны зацікавіліся і таму зараз будзем больш шчыльна супрацоўнічаць у гэтым накірунку”. Сёлета кампанія “Рэстмаркет” ладзіць аўтобусны тур на фестываль Sziget-2010, які адбудзецца з 11 па 16 жніўня на востраве Абудаі ў Будапешце. Па словах Вячаслава Радзівонава, кампанія ажыццяўляе візавую падтрымку ахвочым паехаць на фэст. Усім жадаючым трэба запоўніць анкету на сайце ultra-music.com альбо патэлефанаваць у “Рэстмаркет” і замовіць сабе месца. Сам Вячаслаў збіраецца скарыстацца больш танным варыянтам вандроўкі на Sziget з дапамогай цягнікоў.Вячаслаў Радзівонаў: “Можна набыць і самому квіток праз Інтэрнет і ехаць самастойна. Такі варыянт таксама вельмі зручны і недарагі. Я, напрыклад, сам збіраюся ехаць менавіта на цягніках праз Львоў і Захань. Па часе атрымліваецца амаль так, як і на аўтобусе, але танней разы ў тры, напэўна”. Нагадаем, сёлетнімі ўдзельнікамі фестывалю стануць Iron Maiden, Muse, Kasabian, Paradise Lost, Gorillaz, Sound System, беларусы Ляпіс Трубяцкой і іншыя.

Маша Лагодзич, "Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение