Шыльда з "Ойча наш" па‑беларуску з’явіцца ў Царкве нацый у Ерусаліме

У храме Pater noster (“Ойча наш”), вядомым таксама як Царква ўсіх нацый у Ерусаліме (Базіліка Гефіманскай малітвы), будзе размешчана шыльда з тэкстам галоўнай хрысціянскай малітвы на беларускай мове.

Пра гэта паведаміў журналістам арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле арцыбіскупа, адпаведныя перамовы паспяхова вядуцца з настаяцелем храма, а таксама з прадстаўнікамі Францыі (Храм нацый знаходзіцца ва ўласнасці французскай дзяржавы).

Зараз у Pater noster размешчаныя 63 шыльды з тэкстам малітвы “Ойча наш” на розных мовах свету.

“Усталяванне беларускамоўнай шыльды акрэсліць прысутнасць беларускай царквы, беларускіх вернікаў на Святой зямлі. Гэта не толькі справа хрысціянскай веры, але і справа культуры”, — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч.

Храм Pater noster быў заснаваны каталікамі на тым месцы, дзе, паводле падання, Ісус у адказ на просьбу апосталаў навучыць іх маліцца, паднёс ім у якасці ўзору тэкст малітвы, сёння добра вядомай усім хрысціянам свету.

Арцыбіскуп таксама распавёў пра тое, што ёсць планы ўсталяваць абраз Маці Божай Будслаўскай у базыліцы Дабравешчання ў Назарэце.

“Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение