Браніслаў Камароўскі падпісаў дамову аб малым памежным руху

Польскі бок канчаткова ратыфікаваў дамову аб малым памежным руху з Беларуссю. Учора ў Кузьніцы Беластоцкай  выконваючы абавязкі прэзідэнта Польшчы, маршалак Сейма Браніслаў Камароўскі падпісаў дамову ў прысутнасці ваяводскіх уладаў, мясцовых дэпутатаў і лакальных палітыкаў.

Польскі бок канчаткова ратыфікаваў дамову аб малым памежным руху з Беларуссю. Сёння ў Кузьніцы Беластоцкай  выконваючы абавязкі прэзідэнта Польшчы, маршалак Сейма Браніслаў Камароўскі падпісаў дамову ў прысутнасці ваяводскіх уладаў, мясцовых дэпутатаў і лакальных палітыкаў.

- Я хацеў падпісаць гэтую дамову тут, у месцы, з якога можна бачыць мяжу і ўсе праблемы, звязаныя з яе перасячэннем – сказаў пасля падпісання дамовы Браніслаў Камароўскі.

Аднак, каб жыхары памежных рэгіёнаў змаглі скарыстацца з усіх перавагаў дамовы, яе павінен прыняць і беларускі бок.

Браніслаў Камароўскі выказаў спадзяванне, што малы памежны рух будзе магчымы ўжо падчас святкавання Раства Хрыстовага.

У той жа час пакуль няма дакладнай інфармацыі адносна таго, калі дамова аб малым памежным руху будзе ратыфікаваная беларускім парламентам. Як паведаміў Радыё Рацыя старшыня пастаяннай камісіі па замежных справах і сувязях з СНД беларускага парламента Сяргей Маскевіч, законапраект яшчэ не паступіў на разгляд парламента.

Згодна з законам, дамова аб малым памежным руху ўвойдзе ў жыццё праз 30 дзён пасля таго, як абодва бакі абмяняюцца дыпламатычнымі нотамі, у якіх паведамляецца аб завяршэнні краінамі ратыфікацыйных працэдураў. Сяргей Маскевіч не выключае, што законапраект патрапіць на разгляд беларускага парламента пад час восеньскай сесіі. Гэта абазначае, што дамова ўступіць у сілу хутчэй за ўсё на пачатку будучага году.

Міхась Сцепанюк, Анна Шайкоўская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение