Джозэф Мозур: "Быкаўскі сюжэт захоплівае амэрыканскіх студэнтаў"

Днямі ў нью-ёрскім выдавецтве “The Edwin Mellen Press” выйшла аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”. Такое выданне праз 45 гадоў пасля напісання аповесці ставіць кропку ў развагах некаторых літаратараў пра нібыта састарэлую тэматыку і мастацкую эстэтыку Быкава. Пераклад на англійскую зрабіў амерыканскі прафесар Джозэф Мозур.

Днямі ў нью-ёрскім выдавецтве “The Edwin Mellen Press” выйшла аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”. Такое выданне праз 45 гадоў пасля напісання аповесці ставіць кропку ў развагах некаторых літаратараў пра нібыта састарэлую тэматыку і мастацкую эстэтыку Быкава. Пераклад на англійскую зрабіў амерыканскі прафесар Джозэф Мозур.

Джозэф Мозур

Джозэф Мозур

Навумчык: У апошнія гады жыцця Быкаў казаў, што літаратура страціла сваю ранейшую місію, што публіку больш цікавіць масавая культура, а рэалістычная плынь у літаратуры саступае месца постмадэрнізму. У постамдэрнізме ён бачыў тупік, “канец гісторыі”. І тым не менш, ён заставаўся верны сваім творчым прынцыпам. Але – наколькі ў Амерыцы папулярная рэалістычная плынь у літаратуры, да якой належаў і Быкаў?Мозур: Рэалістычная плынь у літаратуры ў нас у ЗША зусім не саступіла месца постмадэрнізму. Вялікі поспех маюць сёння мемуары былых салдат і афіцэраў, якія ваявалі ў Іраку і ў Афганістане (напрыклад, Lone Survivor – Marcus Luttrell ), аўтабіяграфіі знакамітых людзей і палітыкаў, а таксама літаратурныя творы, напісаныя на аўтабіяграфічным матэрыяле (напрыклад, Angela's Ashes - Frank McCourt і The Kite Runner – Khaled Hossein). Васіль Уладзімеравіч меў рацыю, убачыўшы ў постмадэрнізме тупік. Пакуль будуць чалавечыя канфлікты, пакуты і трагедыі, будзе існаваць і патрэба рэалізме ў літаратуры. Таму “Мёртвым не баліць” актуальны і сёння. Навумчык: Калі Вы ўпершыню пазнаёміліся з быкаўскай творчасцю? Мозур: Упершыню я прачытаў “Мёртвым не баліць” у “Новым мире”, здаецца, у 1981 годзе, калі быў замежным аспірантам на летніх курсах Маскоўскага ўніверсітэту. Быў уражаны драматызмам расповеду, гранічнай шчырасцю аўтарскага апісання вайсковых дзеянняў і, самае галоўнае, смелай крытыкай неасталінізму, які тады набываў моц у Савецкім Саюзе. Потым чытаў амаль усе аповесці і апавяданні Быкава – вылучу “Сотнікаў”, “Кар’ер”, “У тумане”, “Сцяна”, якія зрабілі асабліва моцнае ўражанне... Я хутка зразумеў, што Васіль Быкаў ­­­-- надзіва таленавіты і смелы пісьменнік. Натуральна, я жадаў, каб і амерыканскія чытачы маглі пазнаёміцца з ягонай творчасцю. І калі даведаўся, як мала ягоных тэкстаў перакладзена на англійскую, дык цвёрда вырашыў, што буду перакладаць “Мёртвым не баліць”. Магчымасць гэта зрабіць, на жаль, я атрымаў не хутка. Канешне, прайшло 45 гадоў пасля напісання аповесці, і нялёгка было знайсці камерцыйнае выдавецтва, гатовае апублікаваць пераклад аповесці “мінулых часоў”. Таму трэба было звяртацца ў выдавецтвы, якія публікуюць кнігі для ўніверсітэтаў і буйных бібліятэк. Мне пашанцавала, і выдавецтва “The Edwin Mellen Press” у штаце Нью-Ёрк узяло мой пераклад. Паліграфічна кніга добра зробленая, выдавецтва яе актыўна рэкламуе, спадзяюся, кнігу будуць купляць.Навумчык: Чаму з літаратурнай спадчыны Быкава Вы выбралі менавіта “Мёртвым не баліць”? Мозур: Па-першае, “Мёртвым не баліць” найбольш аўтабіяграфічны твор Быкава, і гэты факт робіць яго значна больш цікавым для цяперашняга амерыканскага чытача, які любіць чытаць пра рэальныя перажыванні рэальных людзей. Гэта асабліва тычыцца твораў пра вайну.

Па-другое, падзеі ў “Мёртвым не баліць” адбываюцца зімой у пачатку 1944 года пад Кіраваградам. На Заходнім фронце (маюцца на ўвазе дзеянні саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі ў Заходняй Еўропе – С.Н.) у канцы гэтага ж года ў аналагічных лютых зімовых умовах амерыканскія салдаты супрацьстаялі нямецкім войскам у Ардэнах (ангельскі назоў – Battle of the Bulge), дзе ў нас былі самыя вялікія страты ў часе вайны. Пра гэтую бітву ведаюць усе амерыканцы, але мала хто чуў пра бітву за Кіраваград, дзе ахвяраў было на некалькі парадкаў болей. Спадзяюся, з дапамогай майго перакладу твору Быкава амерыканскія чытачы нарэшце атрымаюць уяўленне пра жыццё простых салдат на Усходнім фронце і пра тыя надзвычай цяжкія ўмовы, у якіх ім давялося ваяваць. Па-трэцяе, я вырашыў перакласці “Мёртвым не баліць”, каб крыху скарэктаваць заходняе ўяўленне пра часы “адлігі” ў савецкай літаратуры. Думаю, можна смела паставіць аповесць Быкава ў адзін шэраг з творамі Аляксандра Салжаніцына, чые кнігі былі адразу перакладзеныя на англійскую мову і карысталіся вялікім поспехам у ЗША. Крытыка таталітарызму і звязаныя з ім спосаб мыслення і атмасфера ўсеагульнай падазронасці выяўленыя гэтак жа моцна ў Быкава, як і ў Салжаніцына. На жаль, у 1965 годзе не знайшлося амерыканскага перакладчыка для аповесці Быкава. Бо раман быў напісаны на беларускай – мове, якая была нашмат меней вывучаная ў ЗША і Англіі, чым руская. А расійскае, “навамірскае” выданне, як вядома, даволі моцна адрозніваецца ад беларускага арыгіналу. Прыцягвае таксама і жывы аповед ад першай асобы. Быкаў больш любіць распавядаць ад трэцяй асобы, але аўтар па-майстэрску вядзе аповед ад трэцяй асобы ў “мёртвым не баліць”. Цікавы вобраз Каці – у амерыканскай літаратуры пра Другую ўсясветную вайну не сустракаем жанчынаў на фронце. Псіхалогія героя і апавядальніка, сталага Васілевіча, нагадвае перажыванні многіх амерыканскіх салдат, якія вярнуліся з Іраку і Афганістану з сіндромам посттраўматычнага стрэсу (PTSD - Posttraumatic Stress Disorder). Сёння ў нашых універсітэтах вучыцца даволі шмат маладых ветэранаў, якія, безумоўна, здольныя зразумець і спачуваць малодшаму лейтэнанту Васілевічу.Навумчык: Ваш пераклад толькі што выйшаў, але, магчыма, Вы кагосьці пазнаёмілі з тэкстам яшчэ да выдання? Мозур: Так, я даваў шмат якім маім сябрам і знаёмым пачытаць мой пераклад. Сярод іх прафесары гісторыі, філасофіі і літаратуры. Галоўнае, я не жадаў, каб тэкст на англійскай меў “пах” перакладу. І я асабліва жадаў, каб англійская ў перакладзе была падобная на англійскую ў мемуарах тых салдат, якія пісалі пра свае перажыванні на заходнім фронце. З гэтай мэтай я чытаў мемуары амерыканскіх салдат, якія ўдзельнічалі ў Ардэнскай бітве ў 1994 годзе. Ад чытачоў я атрымаў карысныя заўвагі наконт англійскай, якія я, канешне, улічыў у тэксце, і цяпер кніга, мяркую, чытаецца нармальна. Сярод чытачоў была і моладзь – студэнты ўніверсітэцкіх курсаў па гісторыі і па літаратуры, якія вельмі станоўча ацанілі аповесць. Сюжэт аповесці іх проста захоплівае, але гэта, канешне ж, заслуга Васіля Уладзімеравіча Быкава. Як перакладчык, я проста задаволены, што пераклад спрыяў гэтаму ўспрыняццю, а не перашкаджаў.

Сяргей Навумчык, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение