Польска-беларускі садок у Беластоку адзначае 15-годдзе

Дзіцячы садок н-р 14 у Беластоку адзначае 15-годдзе існавання беларускіх аддзелаў. Юбілейнае мерапрыемства з гэтай нагоды пройдзе ў Ваяводскім асяродку анімацыі культуры ў Беластоку 17 чэрвеня а 17 гадзіне.

Заснаванне беларускіх аддзелаў у сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў садку н-р 14 у Беластоку стала пачаткам адраджэння беларускай адукацыі ў гэтым горадзе на інстытуцыяльным узроўні. Зараз навучанне беларускай мове існуе на ўсіх узроўнях адукацыі – садок, пачатковая школа, гімназія і ліцэй.

Адна з пачынальніц адраджэння беларускай адукацыі ў Беластоку Барбара Пякарская гаворыць, што 15 гадоў таму такое зацікаўленне беларускімі аддзеламі цяжка было прадбачыць: “На пачатку гэтай справай займаліся дзве сям’і: я з мужам Міраславам ды сям’я Юрыя і Міраславы Калінаў. Мы гэта прыдумалі седзячы і размаўляючы пра будучы лёс нашых дзяцей. У іх было двое дзяцей, а ў нас адно. Сустрэліся мы ў адведках...”

Па словах Барбары Пякарскай, да ўзнікнення беларускіх аддзелаў у беластоцкім садку ў горадзе дзейнічалі беларускія арганізацыі, якія намагаліся нешта зрабіць для адраджэння беларускай адукацыі, але гэта не атрымлівалася, бо тады не было аб’яднання бацькоў, якія былі б зацікаўлены менавіта ў тым, каб іхнія дзеці атрымалі беларускую адукацыю.

На пачатку таксама трэба было пераадолець інертнасць беластоцкіх чыноўнікаў, у якіх часам ў галаве не ўкладвалася, што тут нехта спрабуе арганізаваць на інстытуцыяльным узроўні навучанне беларускай мовы.

Гутарку з Барбарай Пякарскай можна паслухаць тут.

Паводле “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение