Тэлеканал "Белсат" атрымаў гран-пры міжнароднага фестывалю лакальных тэлевізіяў

Дакументальны фільм "Днюка", зняты для незалежнага спадарожнікавага каналу адзначылі галоўнаю ўзнагародаю "Залаты Жабрак для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу" на XVI міжнародным фестывалі лакальных тэлевізіяў, які адбыўся 9–12 чэрвеня ў славацкім горадзе Кошыцэ.

Дакументальны фільм "Днюка", зняты для незалежнага спадарожнікавага каналу адзначылі галоўнаю ўзнагародаю "Залаты Жабрак для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу" на XVI міжнародным фестывалі лакальных тэлевізіяў, які адбыўся 9–12 чэрвеня ў славацкім горадзе Кошыцэ.

kucilafestival

Андрэй Куціла са статуэткаю "Залаты жабрак"

У конкурсе XVI міжнароднага фестывалю рэгіянальных тэлевізіяў бралі ўдзел 94 фільмы і тэлепраграмы з розных краінаў свету. Пераможцаў узнагародзілі ў дзевяці намінацыях. Галоўную ўзнагароду – "Залаты Жабрак для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу" – атрымаў дакументальны фільм "Днюка", зняты ў 2009 г. маладымі беларускімі кінадакументалістамі Андрэем Куцілам і Аляксандрам Налівайкам.

Разам з "Днюкаю" за ўзнагароды змагаліся 13 іншых беларускіх дакументальных фільмаў і праграмаў. Але менавіта стужку "Белсату" журы адзначыла галоўнаю ўзнагародаю "за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі ды за выдатны выбар герояў і здымкі".

Здымкі адбываліся ў вёсцы Лышча на Піншчыне. "Днюка" распавядае пра паўсядзённасць палескага сяла. У малой хаце, аздобленай даматканымі ручнікамі, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытаецца, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна, але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёю – людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца, але бабуля цяжка ўздыхае… Гэта вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу людзей старога веку. Часам смешны, часам – журботны.

Андрэй Куціла падзяліўся ўражаннямі ад фестывалю і распавёў пра фільм. Сяргей Пеляса: Адкуль узялася назва фільму – "Днюка"? Што азначае гэтае слова? А. К.: Назва фільму сышла з вуснаў саміх герояў. Эквіваленту слову "днюка" ні ў воднай мове – нават у беларускай літаратурнай няма. Гэтае слова з мясцовага дыялекту, яго можна патлумачыць як "пражыванне", "быццё", але з адценнем маруднасці і нібы абыякавасці да жыцця, калі галоўнае – пражыць дзень, таму і ў ангельскім варыянце назва фільму гучыць як "Забіць дзень".

С. П.: Першыя ўражанні ад фестывалю?

А. К.: У славацкі горад Кошыцэ з’ехаліся рэжысёры з многіх краінаў свету, таму фестываль – гэта перш за усё зносіны як чалавечыя, так і прафесійныя, магчымасць пабачыць, якую прадукцыю робяць іншыя каналы. Між іншым, упэўніўся, што "Белсат" на фоне астатніх выглядае цалкам якасна. Увогуле шмат хто здзіўляўся, як за невялікі бюджэт мы можам рабіць такія рэчы.

С. П.: Як успрынялі ды чаму так высока ацанілі ваш фільм у Славаччыне?

А. К.: Адзін з чальцоў журы ў прыватнай размове сказаў, што фільм нагадвае яму паэму. Вельмі прыемнае параўнанне. Кожны адзначаў шчырасць і натуральнасць кінаапавядання, асабісты аўтарскі погляд, назіранне без ціску на герояў і рэчаіснасць. Вядома, цікава было гледачам менавіта назіраць за некаторымі падрабязнасцямі беларускага ладу, адчуваць фальклорныя матывы. Аказалася, у звычайнай беларускай вёсцы, нягледзячы на цяжкасці побыту, на сваркі і лаянку, можна разглядзець гарманічныя адносіны паміж чалавекам і прыродаю, мужчынам і жанчынаю. Калі нацыянальнае ператвараецца ў наднацыянальнае, гэта можа мець пэўны водгук. Што і адбылося. Я да апошняга не верыў, што атрымаю галоўную ўзнагароду фестывалю, і быў шалёна шчаслівы, бо яна першая такога ўзроўню і запомніцца на ўсё астатняе жыццё!

Belsat TV press service


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение