Малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову

У царкве Св. Юрыя ў Беластоку 14 чэрвеня сабралася блізу сотні вернікаў – дзяцей, моладзі, настаўнікаў. Яны прыйшлі  на адмысловы малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.

У царкве Св. Юрыя ў Беластоку 14 чэрвеня сабралася блізу сотні вернікаў – дзяцей, моладзі, настаўнікаў. Яны прыйшлі  на адмысловы малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.

Упершыню ў царкве па-беларуску спяваў і хор. Святар Уладзімір Місюк на заканчэнне сказаў:

Радасна мне, што ў час, калі нават у Каралёвым Мосце прыхаджане хочуць, каб служба была па-польску, тут у Беластоку сабралася вялікая грамада, якая хоча вяртаць традыцыі і мову сваіх продкаў. Няхай вам Бог дапаможа ў добрай справе.

На заканчэнне ўсе прысутныя праспявалі разам беларускі царкоўны гімн „Магутны Божа”.

Валянціна Лаеўская,  фота Ганны Кандрацюк

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение