

У Новым Ляўкове (Польшча) завершыліся 24-я Сустрэчы „Зоркі” -- заняткі пад шыльдай дзіцячага дадатку да штотыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва". Падчас тыднёвых майстар-класаў па журналістыцы вучні падляшскіх школ працавалі ў сапраўдных рэдакцыях, рыхтавалі сапраўдныя артыкулы.
Цягам сямі дзён удзельнікі майстар-класаў сустракаліся з гасцямі, наведвалі адметныя месцы ў наваколлі Новага Ляўкова. Сёлетнія Сустрэчы „Зоркі” праходзілі пад лозунгам „Белавежская пушча – рэпартаж пра людзей пушчы”.
Па слоавах рэдактара „Зоркі” Ганны Кандрацюк-Свярубскай, якраз гэтаму жанру журналістыкі адводзілася найбольш увагі.
– Усе дзеянні Сустрэч прымеркаваныя да практычнага вывучэння рэпартажу. Мы наведалі не толькі сваіх герояў, у іх натуральных дамах, але таксама папрасілі, каб яны нам паказалі асноўнгыя заняткі: выпяканне жытняга хлеба (прапанова для дзяўчат), хлопцы гэтым часам запрагалі каня.
Па словах Ганны Кандрацюк-Свярубскай, чарговыя сустрэчы плануюцца па-за межамі Польшчы – у ВільніМіхась Сцепанюк, фота Ганны Кандрацюк
"Радыё Рацыя"
Паводле "Радыё Рацыя"