Беларускі музей у Гайнаўцы мае новы прэзідыум

Больш за 30 дэлегатаў сабраліся 11 чэрвеня ў Гайнаўцы на агульным сходзе сябраў Аб’яднання "Музей і асяродак беларускай культуры". Мэтай сустрэчы быў выбар новага прэзідыума арганізацыі ды апрацоўка плану дзейнасці на чарговыя гады.

Больш за 30 дэлегатаў сабраліся 11 чэрвеня ў Гайнаўцы на агульным сходзе сябраў Аб’яднання "Музей і асяродак беларускай культуры". Мэтай сустрэчы быў выбар новага прэзідыума арганізацыі ды апрацоўка плану дзейнасці на чарговыя гады.

Сярод усіх тэмаў, закранутых у час сходу, найбольш эмоцый выклікала прапанова змены назвы арганізацыі на „Цэнтр беларускай культуры”. Галоўным аргументам на карысць новай назвы было тое, што музей вядзе шырокую культурніцкую дзейнасць, а музейныя дзеянні ўпісваюцца ў агульны яе кантэкст.

Па словах сябра арганізацыі Віктара Буры, у прапанове змены назвы аб’яднання скрывалася вялікая небяспека:

– Мы аб гэтым не знаем, але прадчуваем, што тут штосьці адбываецца нядобрага. Музей і асяродак беларускай культуры ў Польшчы будавалі беларусы ўсяго свету і вельмі добра сталася, што 80% дэлегатаў на гэты з’езд адкінулі прапанову змены.

Новаабраны прэзідыум аб’яднання збярэцца ў бліжэйшы час для выбару кіраўніцтва.

У час пасяджэння шмат месца адводзілася дыскусіі па колькасці сябраў арганізацыі і патрэбе прыцягнення да дзейнасці маладых людзей.

Міхась Сцепанюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение