
У прыватнасці, у сераду з пастаноўкаю „Сон у летнюю ноч” выступіць вядомы Лялечны тэатр з Гродна. Раней запланаваны таксама спектакль брэсцкага тэатра.
Прадстаўніца кіраўніцтва фестывалю Барбара Шыманская звярнула ўвагу на высокі ўзровень майстэрства беларускіх тэатраў: “Тэатры з Беларусі заўжды запрашаюцца, ёсць яшчэ брэсцкі тэатр драмы і музыкі са спектаклем „Рамеа і Джульета”. З першага выпуску фестывалю „Суседзі” Беларусь заўжды на ім прысутнічае. Я бачыла толькі фрагменты, якія ўдзельнікі даслалі на дысках DVD ды выглядае гэта сапраўды велічна”.
Акрамя польскіх і беларускіх тэатраў, у фестывалі ўдзельнічаюць акцёры з Украіны, Чэхіі, Славаччыны і Літвы.
Канстанцін Бандарук, "Радыё Рацыя"