Беларусы Польшчы правялі велапрабег у памяць Язэпа Булак-Булаховіча

Велапрабег на роварах у памяць беларускага генерала Язэпа Булак-Булаховіча прайшоў па маршруце з Гайнаўкі ў Белавежу, дзё і пахаваны знакаміты генерал, забіты НКУСаўцамі ў 1923 годзе.

Велапрабег на роварах у памяць беларускага генерала Язэпа Булак-Булаховіча прайшоў па маршруце з Гайнаўкі ў Белавежу, дзё і пахаваны знакаміты генерал, забіты НКУСаўцамі ў 1923 годзе.

Арганізатарамі велапрабегу выступілі Беларуская нацыянальная памяць,Саюз беларускай моладзі і Беларуская асацыяцыя студэнтаў.

- Мы праехалі каля 18 кіламетраў пад бел-чырвона-белымі сцягамі на роварах. Акцыя скончылася каля магілы Яээпа Булак-Булаховіча, дзе ўдзельнікі прыбралі магілу, - адзначыў кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец.

Па словах Анатоля Міхнаўца, магіла Язэпа Булак-Булаховіча знаходзіцца ў занядбаным стане, а на места старога драўлянага крыжа трэба ўсталяваць помнік з шыльдай і надпісамі не толькі на польскай мове, але і на беларускай. "Як вядома Булаховіч быў беларусам, а не палякам", - падкрэсліў Анатоль Міхнавец.

Язэп Булак-Балаховіч — родны брат генерала Станіслава Булак-Балаховіча (1883 — 1940), вядомага ўдзельніка антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Пад яго кіраўніцтвам Язэп ваяваў у вайсковых фармацыях.

Image 36577
Image 36578
Image 36579
Паводле "Радыё Рацыя" і "Еўрарадыё"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение