Беларускія філатэлісты пазмагаюцца за ўзнагароды ў Польшчы

Калекцыі беларускіх філатэлістаў пазмагаюцца за ўзнагароды на 5-м Балтыйскім фестывалі паштовых марак, які пройдзе з 10 па 15 чэрвеня ў польскім Карліна. Традыцыйна будуць разыграныя медалі ў дарослай і юнацкай групах.

Свае калекцыі прадставяць і дзевяць аматараў марак з Гродзеншчыны. Як адзначае старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага саюза філатэлістаў Фрэдэрык Гушча, беларускія калекцыі заўсёды вылучаюцца, асабліва акуратнасцю свайго афармлення, а таму ёсць упэўненасць у атрыманні высокіх ацэнак.

- 100 працэнтаў ведаю, што кожная калекцыя дастане медаль. Калекцыі не ў першы раз выстаўляюцца. Не ніжэй за бронзавыя медалі атрымлівалі. З таго часу прайшло можа два - тры гады, і яны папоўніліся лепшымі матэрыяламі. Калекцыі вельмі харошыя, напрыклад, Чэслава Багдзевіча - "1900 год -  па сучасныя часы". Гэта Гродзеншчына на паштовых картках.

Другая спартовая калекцыя - там ёсць алімпійскія віды спорту, першыя маркі першай алімпіяды 1896 года. Першыя гульні адбыліся ў Грэцыі, - адзначыў старшыня Гродзенскага аддзялення філатэлістаў.

Унікальнай з’яўляецца і калекцыя Лявона Карповіча з вёскі Луна, прысвечаная біблійнай тэматыцы - першая такога кшталту калекцыя ў Беларусі.

Як адзначае Фрэдэрык Гушча, Гарадзеншчына – адзін з лідэраў у рэспубліцы, калі казаць пра развіццё філатэлістычнай справы.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение