Літоўская кніга аб беларускай Віліі

У Вільні выйшла першая частка кнігі Вікінтаса Вайткявічуса “Neris” (“Вілія”). Выданне прысвечана воднай вандроўцы, якая прайшла па Віліі ў 2007 годзе. Літоўцы сумесна з беларусамі тады цэлы месяц плылі па рацэ.

У Вільні выйшла першая частка кнігі Вікінтаса Вайткявічуса “Neris” (“Вілія”).

Выданне прысвечана воднай вандроўцы, якая прайшла па Віліі ў 2007 годзе. Літоўцы сумесна з беларусамі тады цэлы месяц плылі па рацэ. Рабіліся запісы аповедаў мясцовых жыхароў, навуковыя апісанні. Вандроўка прысвячалася 150-годдзю экспедыцыі па Віліі графа Канстанціна Тышкевіча.

Першая частка прысвечана адрэзку ракі ад яе вытокаў у Докшыцкім раёне да мястэчка Данюшава на Смаргоншчыне. Кніга напісана па-літоўску. Але фальклорна-этнаграфічныя тэксты друкуюцца па-беларуску. Выданне змяшчае шмат ілюстрацый.

Вілія — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана (Нямунаса). Агульная даўжыня складае 510 км, 228 км з якіх па тэрыторыі Літвы.

“Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение