Беларускі фотафільм перамог на міжнародным фестывалі

Фотафільм Дзяніса Салаша “Нашы касцёлы” заняў першае месца на Міжнародным каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедыя ў Польшчы “NIEPOKALANÓW-2010”.

Працу беларуса адзначылі ў намінацыі “Мультымедыйныя праграмы і сайты”.

Фільм з'яівўся чатыры гады таму. Як адзначыў яго стваральнік Дзяніс Салаш, увесь гэты час “Нашы касцёлы” дапрацоўваўліся.

У фільме распавядаецца аб гісторыі беларускіх касцёлаў, выпадках іх знішчэння і ўзнаўлення. Асобна аўтар знаёміць з лёсам каталіцкага кліра ў часы Другой сусветнай вайны.

Дзяніс Салаш збіраецца звярнуцца да арганізатараў фестывалю, каб тыя паспрыялі паказу фільма на польскіх тэлеканалах.

Фотафільм складаецца з нерухомых здымкаў. Ён займае прамежкавы стан паміж кінамастацтвам і фотамастацтвам. Атрымаў распаўсюджванне ў сярэдзіне мінулага стагоддзя — “Узлётная паласа” французскага рэжысёра Крыса Маркера (1962).

“Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение