Беларускай мове ва Украіне могуць надаць статус рэгіянальнай

У падрыхтаваным Партыяй рэгіёнаў праекце базавага закона "Пра мовы Украіны" вызначаны пералік з 16 рэгіянальных моваў.

Як паведамляе "УРА-Информ", гэта беларуская, балгарская, армянская, гагаўзская, ідыш, караімская, крымскататарская, малдаўская, нямецкая, новагрэцкая, польская, ромская, расійская, румынская, славацкая і венгерская. Мясцовыя саветы ўсіх узроўняў маюць права ўводзіць рэгіянальныя мовы. Гэта магчыма, калі колькасць людзей, якія размаўляюць на гэтай мове на адпаведнай тэрыторыі, складае не меней за 10% насельніцтва. Колькасць носьбітаў той ці іншай моўнай групы будзе вызначацца на падставе звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2001 годзе.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение