"Басовішча-2010": беларускамоўны фармат будзе захаваны

Днямі ў прэсе з'явіліся звесткі, што традыцыйны фэстываль беларускамоўнай музыкі "Басовішча" на 20-м годзе свайго існавання адмаўляецца ад беларускасці, не запрошаныя традыцыйныя хэдлайнэры — NRM, "Крама" і "Нэйра Дзюбель".

Днямі ў прэсе з'явіліся звесткі, што традыцыйны фэстываль беларускамоўнай музыкі "Басовішча" на 20-м годзе свайго існавання адмаўляецца ад беларускасці, не запрошаныя традыцыйныя хэдлайнэры — NRM, "Крама" і "Нэйра Дзюбель".

"Басовішча-2010" адбудзецца 16—17 ліпеня ў Гарадку. Сёлета хэдлайнэрам выступіць "Ляпіс Трубяцкой", які наведае гэты фэст упершыню. На галоўным канцэрце выступяць "Троіца", "Гурзуф", "Адыс Абеба", "Litvintroll", "Re1ikt", "Zatoczka", "Rima" і "Lipali". Сапраўды, не будзе Вольскага, Кулінковіча, Варашкевіча. Чаму? Адна з арганізатарак 20-га фэсту, старшыня "Беларускага аб’яднання студэнтаў" у Польшчы Кася Кузьміч кажа:"Падумалі, што 20-я гадавіна ёсць вельмі добрым штуршком, каб надаць нейкую навізну, свежасць. Таксама "Басовішча" павінна адлюстроўваць актуальны стан беларускай музыкі. Патрэбны новыя гурты, якія яшчэ ніколі не выступалі на "Басовішчы". Да прыкладу, гурт "Уліс", які выступаў на першым фэсце і быў "музыкай маладой Беларусі", і праз 20 гадоў таксама застаецца "музыкай маладой Беларусі" — можна ўявіць, музыка Беларусі спынілася на месцы і не развіваецца. Таму хочам даказаць, што так не ёсць. Ёсць новая музыка".

Карэспандэнтка: "Але ад беларускай мовы вы не адмаўляецеся?"

"Не. Ад беларускай мовы мы не адмаўляемся. Беларускамоўны фармат захаваны. Гурты, якія будуць выступаць у конкурснай частцы, абавязкова мусяць мець беларускамоўны рэпертуар. Большасць гуртоў, якія будуць выступаць у якасці "зорак" на галоўным канцэрце, таксама беларускамоўная. Я здзіўляюся, што хтосці кажа, што мы адмаўляемся ад беларускасці "Басовішча", бо гэта няпраўда". Выключэннем можна лічыць тры гурты, дый тое ўмоўна. Гурт "Гурзуф" — інструментальны. А ў "Адыс Абебы" і "Ляпіса Трубяцкога" ёсць кампазіцыі на беларускай мове. Але гэта, што называецца, "зоркі" фэсту. Што да конкурснай праграмы, на сённяшні дзень прынятыя заяўкі ад двух дзясяткаў гуртоў (Вожык & ТА "Лопата", Здань, Лютавер’е, Мілавіца і пачвары, Рокаш, Akropal, Akute, Amaroka, Beton, Blagi Mat!!!, Da! Bl…, DiAS, Exist-M, Indra, Kalmary, Metalgues, Sprat Volk, Zagok). З іх журы выбярэ 6 гуртоў для ўдзелу ў фінале.На думку музычнага крытыка Змітра Падбярэскага, "Басовішча" шмат гадоў ігнаравала даволі значную аўдыторыю беларускай музыкі. Ігнаравала галоўным чынам за кошт мовы, на якой выконваюцца песні. "Я не лічу, што гэта было слушна зроблена, таму што атрымлівалася такая пэўная моўная "рэзервацыя", якая не давала адлюстравання таго, што адбываецца ў Беларусі. У фестывалю лозунг — "Музыка маладой Беларусі", а значная частка гэтай музыкі проста адсякалася. А гэта існуе! Узяць тыя ж самыя англамоўныя калектывы, многія з якіх даволі паспяхова выступалі не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Усё адно яны прадстаўлялі музыку беларускую. Канцэпцыя ў кожнага фестывалю павінна быць свая, і калі яны зараз карэктуюць гэтую канцэпцыю — проста наспеў час такі". Зараз арганізатары фестывалю вядуць перамовы аб афармленні бясплатных візаў наведнікам фестывалю з Беларусі.

Іна Студзінская, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение