Пасля доўгага перапынку выйшаў новы нумар часопіса "Карткі"

Пасля доўгага перапынку выйшаў чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса „Карткі”. Новы нумар прысвечаны Беларусі і беларусам.

Гаворыць галоўны рэдактар часопіса Багдан Дудко:

– Гэта ўсё на тэму Беларусі і беларусаў, але не ўпершыню. Калі ў гісторыі „Картак” нешта і змянялася, то было яно павязана нейкім чынам з беларускімі тэмамі. Цяпер, пасля доўгага перапынку, ізноў прысвячаем вялікі блок гэтым пытанням – размовы, якія раней друкаваліся ў тыднёвіку „Ніва”, проза, вершы, фоткі з „Басовішча” аўтарства Бартка Грабоўскага...

Прэзентацыя новага нумара часопіса „Карткі” адбылася 20 траўня а 18 гадзіне ў рэстаране гасцініцы „Крысталь” у Беластоку. Чарговая прэзентацыя адбудзецца 21 траўня а 18 гадзіне ў беластоцкай кавярні „Капілювак” – удзел у ёй возьмуць аўтары, тэксты якіх увайшлі ў новы нумар часопіса.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение