Знаёмыя твары ў варшаўскай кавярні

У варшаўскай кавярні “Месіта” адбылося адкрыццё выставы “Беларускія партрэты” вядомага фатографа Андрэя Лянкевіча, сёлетняга пераможцы конкурсу “Беларусь Прэс-Фота” у намінацыі “Людзі ў навінах”. Мы даведаліся таксама, што здымкі Андрэя вісяць у, бадай, самай сучаснай і папулярнай з польскіх нацыянальных галерэяў - галерэі мастацтва “Захэнта”.

У варшаўскай кавярні “Месіта” адбылося адкрыццё выставы “Беларускія партрэты” вядомага фатографа Андрэя Лянкевіча, сёлетняга пераможцы конкурсу “Беларусь Прэс-Фота” у намінацыі “Людзі ў навінах”. Мы даведаліся таксама, што здымкі Андрэя вісяць у, бадай, самай сучаснай і папулярнай з польскіх нацыянальных галерэяў - галерэі мастацтва “Захэнта”. Еўрарадыё датэлефанавалася да Андрэя акурат напрыканцы адкрыцця выставы.

А. Лянкевіч: Вітаю шаноўнае спадарства. Вось мы тут самагонкі ўжо трошкі выпілі, таму што завяршаецца адкрыццё. Мы ўжо разняволеныя, задаволеныя.Еўрарадыё: Твая выстава завецца Беларускія партрэты”. Хто гэтыя людзі на фотаздымках? А. Лянкевіч: Гэта серыя партрэтаў вядомых і выбітных беларусаў, якія шмат робяць для беларушчыны, беларускай культуры, пішуць кніжкі, даследуюць Беларусь. Гэта людзі, якія шмат робяць для Бацькаўшчыны, жывучы ў Польшчы, у іншай краіне, раз’яднаныя мяжой. Але памятаюць, што Беларусь - гэта іх Радзіма. Сустрэчы з імі проста перавярнулі маё разуменне, што такое “беларусы“. Гэта нават не проста людзі, а цэлая цывілізацыя. Я сустракаўся з імі ўжо некалькі разоў. Размовы зацягваліся на 4-5 гадзін. І пасля размовы складвалася ўражанне, якое можна назваць падарункам ад Бога. Такіх беларусаў вельмі шмат. Калі казаць пра розныя сферы культуры, то ў кожным з іх ёсць выбітныя асобы. Вядома, ў Варшаве беларусаў не так шмат. Адзін з іх быў на адкрыцці выставы - спадар Юры Туронак. Гэта чалавек - сам цэлая цывілізацыя. Даводзілася рабіць партрэты ва ўсходняй частцы Польшчы, якую я лічу гістарычнай Беларуссю. Там у некаторых рэгіёнах даходзіць да 80-90 % насельніцтва беларусаў. Падчас размовы ў жывым эфіры далучаліся нашы слухачы і пыталіся да якога чысла можна пабачыць выставу “Беларускія партрэты?” А. Лянкевіч: Я думаў, што будзе вісець месяц, але толькі што ўладальніца кавярні “Месіта“ папрасіла, каб выстава засталася тут даўжэй. У інтэрнэце можна пабачыць прэзентацыю не толькі фотаздымкаў “Беларускія Партрэты“, але і адказы гэтых беларусаў, якіх я фатрагафаваў, на вялікае, рытарычнае, філасофскае пытанне: “Што для вас Беларусь?“ Адказы былі розныя, такія, як “Беларусь - гэта мае бацькі, мая вёска, дзе я жыву“, “Беларусь - гэта космас, крыніца, з якой бяруць энергію, каб існаваць, працаваць і рабіць нешта для беларусаў і Беларушчыны”, “Беларусь - гэта ідэал, мара, з якой ўсё жыццё ідуць”. Так што, я магу сказаць, што Беларусь - гэта ўсё, што казалі гэтыя людзі. Для мяне таксама Беларусь - гэта мае бацькі. Гэта бабуля, якая памерла, якая мяне, можна сказаць, выхавала і дала шмат разумення, што такое беларускія людзі, што такое мае карані.

Еўрарадыё: Андрэй, Еўрарадыё стала вядома, што твае іншыя працы да 13-ага чэрвеня можна пабачыць у варшаўскай нацыянальнай мастацкай галерэі “Захэнта“. Распавядзі, што за фотаздымкі вісяць там.

А. Лянкевіч: (смяецца) Там вісіць вялікі праект, які быў зроблены для музея сучаснага мастацтва ў Вене, і ён прысвечаны разуменню гендэру ва Усходняй Еўропе. Гэта такі аналіз, як змянялася стаўленне да мужчыны і жанчыны і да паняцця гендэру ва Усходняй. Еўропе, думаю, што ад 50-тых гадоў да сучаснасці. Я прадстаўлены там рэпартажам пра лесбійскую сям’ю, якая жыве ў Мінску і выхоўвае маленькую дачку.Еўрарадыё: Андрэй, ці ты гэтак жа часта выстаўляешся ў Беларусі?А. Лянкевіч: Гэта такое песімістычнае пытанне (смяецца). Але ў мяне ёсць добрая навіна!28 траўня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Інстытуту імя Гётэ ў Мінску, дзе можна будзе пабачыць два мае праекты.

Першы - гэта “Паганства“, над якім я працаваў апошнія тры гады, а другі - “Беларускае партфоліа“. Выстава будзе вісець, думаю, месяц. Там таксама будуць паказаныя PDF-кніжкі пра паганства. Друкаваны варыянт можна будзе пабачыць праз 2 месяцы. Дарэчы, кнігі выдадзеныя з дапамогай Польшчы. На выставе будуць прадстаўлены мультымедыя-праекты, прысвечаныя беларускаму паганству і знікаючым вёскам ва Украіне. На адкрыццё можна трапіць па запрашэннях, але 29-ага траўня шчыра запрашаю!

Лена Сідоза, "Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение