Беларускія вершы і спевы гучалі ў Беластоцкім праваслаўным цэнтры

Вечар беларускай культуры адбыўся 17 траўня ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку . Падчас імпрэзы сваю творчасць прэзентавалі беларускія вакальныя калектывы, а таксама прайшлі мастацкія чытанні.

Вечар беларускай культуры адбыўся 17 траўня ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Падчас імпрэзы сваю творчасць прэзентавалі беларускія вакальныя калектывы, а таксама прайшлі мастацкія чытанні.

Гурт „Рамонка” з Ласінкі

Перад публікай выступіў дзіцячы калектыў з садка н-р 14 у Беластоку ды калектыў „Рамонка” з Ласінкі. Падчас мерапрыемства свае вершы зачыталі беларускія паэты з Беласточчыны Віктар Швед, Уладзімір Саўчук ды Юрка Буйнюк.

Віктар Швед

Уладзімір Саўчук

Юрка Буйнюк

Па словах аднаго з суарганізатараў беларускага вечара, старшыні Праваслаўнага брацтва Трох Свяціцеляў, Славаміра Назарука, ідэя мерапрыемства ўзнікла ужо нейкі час таму:

– За мною хадзіла думка, каб зрабіць беларускі вечар у шырэйшым абсягу – не адзін аўтар, а некалькі паэтаў-герояў сустрэчы. Я займаюся таксама царкоўнай дзейнасцю, з’яўляюся старшынёю Брацтва Трох Свяціцеляў, дык мы тут часта сустракаемся. На Беласточчыне вельмі многа праваслаўных, а па нацыянальнасці яны беларусы.

Дзіцячы калектыў з садка н-р 14

Пасля вечарыны прысутныя маглі сустрэцца з паэтамі, набыць зборнікі вершаў, паразмаўляць з паэтамі ды атрымаць іх аўтографы.

Паводле Міхася Сцепанюка, фота Аляксандра Максімюка, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение