Фестываль Be Free адбудзецца 20-22 жніўня ў Чарнігаве

Вядома, што на фэсце выступяць “Крама”, “Нейра Дзюбель”, “IQ-48”. “N.R.M.” пакуль думае.

Арганізатары называюць тры дні для правядзення Be Free. Але канцэрты будуць праходзіць хутчэй за ўсё толькі два (пятніцу-суботу). 22 жніўня, нядзеля, разлічаны на ад’езд дадому. Змены ў раскладзе фэсту выкліканы нязручнасцю трапіць у панядзелак ранкам на працу, як адбылося летась. Апошні выступ заканчваўся а 22 гадзіне. І выехаць у гэты час да Беларусі з Чарнігава можна было толькі на ўласным аўтамабілі альбо на замоўленым аўтобусе. Таму многія ад’язджалі нашмат раней.

У бліжэйшы час стане вядомы поўны пералік беларускіх і замежных гуртоў, якія выступяць у Чарнігаве.

Рок фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай “Права быць свабодным”. У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны — у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён прайшоў у Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі “Ляпіс Трубецкі”, “Воплі Відаплясава”, “Крама”, “B:N”, “ZATOCZKA”, “Pomidor/OFF”, “Znich”, “Vladivostok” і іншыя.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение