Беларускі гурт B:N: стаў хэдлайнерам дабрачыннага канцэрту ў Жытоміры

Мiжнародная вечарына “OPEN BORDER” прайшла ў рамках дабрачыннай акцыі Усеўкраінскага фонду “Сэрца да сэрца”. Арганізаваў яе беларус Ігар Коктыш.

Мiжнародная вечарына “OPEN BORDER” прайшла ў рамках дабрачыннай акцыі Усеўкраінскага фонду “Сэрца да сэрца”. Арганізаваў яе беларус Ігар Коктыш.

У ноч з 16 на 17 траўня ў Жытоміры ў начным клубе “Каньён” адбылася міжнародная вечарына “OPEN BORDER”. Канцэрт, у якім прынялі ўдзел украінскія гурты “Crystal Night”, “Raw & Bold”, “Астерия”, “Мама я радыё” ды інш., а таксама беларускі гурт B:N: (Бяроза), ладзіўся ў рамках дабрачыннай акцыі Усеўкраінскага фонду “Сэрца да сэрца”. Акцыя гэта скіраваная на дапамогу нованароджаным дзецям з фізічнымі недахопамі. Выступ беларусаў госці вечарыны назвалі сапраўдным выбухам.

Арганізаваў “OPEN BORDER” беларускі музыка Ігар Коктыш, які цяпер вымушана знаходзіцца ва Украіне. Акурат 16 мая Ігар адзначыў сваё 30-годдзе.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение