У Варшаве прайшоў велапрабег памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча

У Варшаве адбыўся велапрабег памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Напярэдадні споўнілася 70 гадоў з дня забойства генерала.

У Варшаве адбыўся велапрабег памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Напярэдадні споўнілася 70 гадоў з дня забойства генерала.

“Я – паляк, але прыехаў узяць удзел у гэтай імпрэзе разам з беларусамі, бо Булак-Балаховіч змагаўся таксама за Польшчу. Ён змагаўся, як казалі нашыя продкі, “за нашу і вашу свабоду”, – сказаў адзін з удзельнікаў прабегу, варшаўскі інжынэр Томаш Бладынец. Удзельнікі імпрэзы з прымацаванымі да ровараў бел-чырвона-белымі сцягамі праехалі ад цэнтра Варшавы да вуліцы Французскай, дзе 10 траўня 1940 года быў забіты генерал Балаховіч, як мяркуецца, агентамі гестапа. Там прымацавана мемарыяльная шыльда ў гонар генерала, каля якой удзельнікі акцыі паставілі знічы. Потым, праз увесь горад – на могілкі “Павонзкі”, дзе знаходзіцца сімвалічная магіла Булак-Балаховіча, бо ягонага цела так і не знайшлі. Там таксама былі запаленыя знічы. Па дарозе ўдзельнікі акцыі затрымаліся каля прэзідэнцкага палацу, каб аддаць даніну памяці трагічна загінуламу прэзідэнту Леху Качыньскаму. У велапрабегу памяці генерала Булак-Балаховіча ўзялі ўдзел каля 20 беларусаў, якія пражываюць у Варшаве, а таксама салідарныя палякі. Акцыя была арганізавана  "Беларускай нацыянальнай памяццю” пры падтрымцы тэлеканала “Белсат”.

Перад стартам

Перад стартам

Каля мемарыяльнай дошкі ў гонар генерала
Удзельнікі на масце праз Віслу
Каля прэзідэнцкага палацу
Могілкі “Павонзкі”. Магіла генерала

Паводле “Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение