"Ляпіс Трубяцкі" правядзе "Agitpop" у Еўропе

Дыск “Agitpop” з’явіцца 26 чэрвеня ў Германіі. Але яго прэзентацыя адбудзецца на тыдзень раней. Канцэрт 17 чэрвеня ў берлінскім клубе Festsaal Kreuzberg стане першым у межах прома-тура.

Затым гурт выступіць яшчэ ў Дрэздэне, Гамбургу і на галандыскім фестывалі “Mundial” у Цілбургу.

На альбом “Agitpop” увойдуць 16 трэкаў з апошніх трох альбомаў (“Капітал”, “Manifest», “Культпрасвет”) і два рэміксы на песню “Капітал» Ігара Удовіна і Noize MC. Выпускае альбом берлінскі лэйбл Eastblock Music.

Канцэртамі ў Германіі і Галандыі еўрапейскія выступленні “Ляпіса Трубяцкога” не скончацца. 17 ліпеня каманда адыграе на “Басовішчы” ў Польшчы, а 13 жніўня на венгерскім Sziget. 5 лістапада ў гурту запланаваны канцэрт у Хельсінкі.

Беларусы пачуць “Ляпісаў” змогуць 29 мая на фестывалі “Паляна”, які пройдзе ў РГЦ “Сілічы”. На адну сцэну з камандай выйдуць “Рубль” Сяргея Шнурава, “Пару рублей” і UNIA.

“Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение