Алесь Разанаў стаў ганаровым доктарам ЕГУ

Алесь РазанаўАлесь Разанаў атрымаў званне ганаровага доктара (Doctor Honoris Causa) Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Гэтае званне даюць паэту “за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу”.

Званне “Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта” прысуджаецца найбольш вядомым навукоўцам, дзяржаўным і грамадскім дзеячам, як беларусам так і замежнікам. На цяперашні момант званне ганаровага доктара ЕГУ маюць 13 асобаў, сярод якіх айцец Аляксандр Надсан, Кшыштаф Занусі і былы літоўскі прэзідэнт Альгірдас Бразаускас.

Ганараванне паэта адбудзецца 19 мая ў Вільні ў навучальным корпусе ЕГУ (Валакупю, 5). Пасля цырымоніі пройдзе творчы вечар паэта.

“Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение