Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск вылецеў у нямецкі Ахен, дзе сёння атрымае ўзнагароду Карла Вялікага — за ўнёсак у аб’яднанне Еўропы. Гэта галоўная ўзнагарода Германіі, якую атрымліваюць палітычныя дзеячы і арганізацыі, чыя праца скіраваная на ўзмацненне еўрапейскага адзінства. Лёнік Тарасевіч
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск вылецеў у нямецкі Ахен, дзе сёння атрымае ўзнагароду Карла Вялікага — за ўнёсак у аб’яднанне Еўропы. Гэта галоўная ўзнагарода Германіі, якую атрымліваюць палітычныя дзеячы і арганізацыі, чыя праца скіраваная на ўзмацненне еўрапейскага адзінства.
Увечары арганізатары зладзілі ўрачыстую вячэру ў гонар лаўрэата. Дональда Туска будзе суправаджаць вялікая дэлегацыя з Польшчы. Сярод запрошаных ёсць і беларускі мастак з Польшчы Лёнік Тарасевіч. Акрамя таго, у склад дэлегацыі ўвайшлі -- Уладзіслаў Барташэўскі, Аляксандр Кваснеўскі, Ежы Бузек, Марэк Бэлька, Ян Кшыштаф Бялецкі, Казімір Марцінкевіч, Анджэй Вайда, Анда Ратэнберг, Норман Дэвіс.
Прамову ў гонар кіраўніка польскага ўраду скажа канцлер Германіі Ангела Меркель.
"Наша Ніва"
Фота: Вікіпедыя