У Кракаве праходзіць канферэнцыя, прысвечаная беларускай культуры

Сёння ў Кракаве адбываецца мерапрыемства, прысвечанае беларускай тэматыцы, а дакладней - беларускай культуры. Канферэнцыя так і называецца “Культура Беларусі”.

Сярод тэмаў, якія агучваюцца падчас сустрэчы – сітуацыя людзей мастацтва ў Беларусі, беларуская музыка этна, сучасная беларуская літаратура, архітэтура краіны, як сучасная, так і даўняя, ды іншыя. Канферэнцыя падзеленая на чатыры тэматычныя часткі – распавядае адказны арганізатар мерапрыемства Аляксей Шота.

А. Шота: Канферэнцыя аднадзённая. У нас 15 гасцей, праграма разбіта на 4 часткі. Першая - уступная - рэферат пра сітуацыю мастакоў і артыстаў у Беларусі на сённяшні дзень, другая прысвечана літаратуры, трэцяя - музыцы, а чацвёртая - самая вялікая - архітэктуры. На жаль, з-за фінансавых праблем, не атрымалася зладзіць артыстычнай часткі, нейкага канцэрту, хаця першапачаткова планавалася запрасіць гурт, напрыклад, “Сцяна”. Але ўчора ў кінатэатры “Аграфка”, дзе паказваюць у асноўным арт-хауз, мы паказвалі фільм "Дзікае паляванне караля Стаха", пазней была лекцыя на тэму гэтага фільму. Яе чытаў Дзмітры Клябанаў з Ягелонскага ўнівэрсітэту. А сёння - адкрыццё выставы на галоўным рынку Кракава ў клубе У Люіса. Выстава архітэктуры і штодзённага жыцця Гомеля. Акрамя кракаўскіх студэнтаў і аспірантаў, у нас ёсць таксама ўдзельнікі з Гомеля і Горадні.

Канферэнцыю “Культура Беларусі” наладзілі ўласнымі сіламі студэнты і выкладчыкі кракаўскага ўніверсітэту пры дапамозе Беларускага таварыства ў Кракаве. Як адзначае выкладчык Ягелонскага ўніверсітэту Юры Гардзееў, арганізатары не звярталіся па дапамогу да дзяржаўных структур, таму і магчымасці даволі сціплыя.

Ю. Гардзееў: Канферэнцыю арганізуюць студэнты нашага факультэта міжнародных адносін. Ён крышку інакш па-польску называецца - Wydział studiów międzynarodowych i politycznych, але фактычна гэта факультэт міжнародных адносін. І тут студэнты, якія вучацца на паліталогіі, беларусы, а таксама палякі. Арганізатарам выступіла таксама Беларускае таварыства ў Кракаве, якое нядаўна было арганізаванае. Канферэнцыя выглядае даволі сціпла, бо яна робіцца сіламі студэнтаў. Ніхто не падключаны, не звяртаемся ні да афіцыйных беларускіх структур, ні да іншых арганізацый. Таму атрымліваецца невялікая канферэнцыя.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Беларусі, адбываюцца ў Кракаве рэгулярна. У мясцовых ВНУ вучыцца нямала студэнтаў з Беларусі, а палякі таксама часта выказваюць зацікаўленне беларускай праблематыкай. Для таго, каб папулярызаваць веды пра Беларусь, у мінулым годзе было створана Беларускае таварыства ў Кракаве – адзначае Юры Гардзееў, які выконвае функцыю старшыні таварыства.

Ю. Гардзееў: Цяпер я гляджу сайт - можна ўпісаць па-польску Towarzystwo białoruskie w Krakowie, і паглядзець яго. Тут ёсць праграмка нашай канферэнцыі, усё ёсць. У мінулым годзе мы заснавалі Беларускае таварыства, каб папулярызаваць беларускую культуру. Як вядома, трэба мець нейкую структуру, якая б гэтым займалася. Цяпер мы плануем, калі атрымаецца, на наступны год чарговыя дні беларускай культуры. У Кракаве ўжо 5 разоў былі дні беларускай культуры, апошнія ў 2008 г., а мы плануем наступныя на 2011. У склад таварыства ўваходзяць студэнты, выкладчыкі, неабавязкова беларусы. Нават пераважна гэта палякі, польскія студэнты, якія ез’дзяць у Беларусь, цікавяцца беларускай праблематыкай.

“Польскае радыё для замежжа”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение