У Студзіводах пачаўся мастацкі пленэр + фота

У межах палеска-падляскага фестываля веснавога фальклору “Там по маёвай расе” ў Студзіводах пачаўся мастацкі пленар, у якім прымаюць удзел трое разбяроў з Берасцейшчыны.

У межах палеска-падляскага фестываля веснавога фальклору “Там по маёвай расе” ў Студзіводах пачаўся мастацкі пленар, у якім прымаюць удзел трое разбяроў з Берасцейшчыны.

Вынікам пленэру стануць скульптуры двух гістарычных постацяў, якія спрычыніліся да заснавання і развіцця Студзіводаў. Гаворыць арганізатар пленару Дарафей Фіёнік: - Купец Іван Сегень, адзін з самых заможных людзей Вялікага княства Літоўскага ў 16-м стагоддзі. І просты чалавек па другім боаку , які таксама сваёй працай заслужыў на памяць добрую. Тыя дзве кампазіцыі будуць аб'ядноўваць гісторыю, звязваць тыя даўнія стагоддзі, якія ведаем толькі з дакументаў, з тымі часамі, пра якія ўсе студзіводцы могуць расказаць. Дзве постаці, створаныя падчас пленэру, будуць усталяваныя на пачатку Студзіводаў і створаць своеасаблівую ўяздную браму ў гэтую мясцовасць.

 

Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение