Кракаў: канферэнцыя па беларускай культуры

"Беларуская культура” – пад такім загалоўкам 12 траўня ў Кракаве пройдзе канферэнцыя з удзелам беларускіх і польскіх навукоўцаў. Канферэнцыю адкрые даклад Гелены Карневіч пра сітуацыю творцаў у Беларусі.
Удзельнікі будуць гаварыць, між іншага, пра апошнія музычныя, літаратурныя ды архітэктурныя тэндэнцыі ў беларускай культуры. Канферэнцыю ладзіць Кракаўскае беларускае таварыства ды Інстытут Расіі і Усходняй Еўропы.

Супрацоўнік інстытута Юры Гардзееў адзначае, што найперш канферэнцыю ладзяць студэнты:– Студэнты-палякі польскага паходжання самі ўзяліся за гэта. Чаму яны за гэта ўзяліся? У першую чаргу, гэта кантакт польскіх студэнтаў з моладдзю з Беларусі. Студэнты, якія нарадзіліся ў канцы 1980-х, пачатку 1990-х гадоў, не памятаюць, што такое камунізм. Таму зацікаўленасць ёсць увогуле Усходняй Еўропай. Яны ўжо абсалютна інакш глядзяць на гэтыя справы.

11 траўня ў Кракаве ў рамках канферэнцыі пройдзе пракат фільма „Дзікае паляванне караля Стаха”, а 12 траўня пачне працу выстава гомельскіх студэнтаў.

"Радыё Рацыя"