Ва Украіне пачалася "Беларуская вясна"

У Кіеве і яшчэ некалькіх украінскіх гарадах пачаўся чацверты штогадовы фестываль партызанскай культуры “Беларуская вясна”. Арганізатары абяцаюць не толькі паказаць найбольш цікавыя ўзоры беларускай літаратуры, музыкі, кіно і выяўленчага мастацтва, але і перадаць нацыянальныя творчыя таямніцы ўсім ахвотным.
У Кіеве і яшчэ некалькіх украінскіх гарадах пачаўся чацверты штогадовы фестываль партызанскай культуры “Беларуская вясна”. Арганізатары абяцаюць не толькі паказаць найбольш цікавыя ўзоры беларускай літаратуры, музыкі, кіно і выяўленчага мастацтва, але і перадаць нацыянальныя творчыя таямніцы ўсім ахвотным.
Фестываль ужо здабыў сабе імідж аднаго з самых эпатажных у Еўропе. На адкрыцці яго пабываў карэспандэнт украінскай службы "Радыё Свабода" Яўген Саланіна.

Цэнтар Кіева захапілі беларускія партызаны. Дэсант у складзе паэтаў, мастакоў, рэжысёраў з Беларусі ўтрымлівае вуліцу Беларускую і прылеглыя кварталы каля станцыі метро Лук’янаўская. Асноўнай зброяй дэсантнікі вырашылі зрабіць мастацтва. Кіяўляне сустракаюць дэсант усмешкамі, кветкамі і воплескамі.Адначасна ў Браварах і іншых гарадах Украіны працягваюцца спаборніцтвы па традыцыйным беларускім відзе спорту – лыжных гонках па асфальце, якія ўжо сталі сімвалам сучаснай беларускай культуры, расказвае каардынатар фэстывалю Ілько Гладштэйн: “Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца вялікім прыхільнікам лыжаў, і мы папулярызуем і пераасэнсоўваем гэты від спорту. Гэта будзе сусветны флэш-моб: лыжныя забегі на асфальце адбудуцца адначасова ва Украіне, у Аўстраліі і Польшчы. З найцікавейшага на фестывалі – выставы забароненых у Беларусі твораў мастацтва, прэзентацыя адзінага беларускамоўнага тэлеканалу і адкрыццё беларускіх паліцаў у крамах некалькіх гарадоў Украіны”.“Беларуская вясна” паспела зарэкамендаваць сябе як найбольш эпатажны і непрадказальны сярод нацыянальных фестываляў Еўропы. Так, летась сусветнай сенсацыяй сталі працы ўдзельніка фэстывалю, мастака Алеся Пушкіна, якія ўяўляюць сабою сапраўдныя шпакоўні, але неймаверных формаў і колераў.

Фестываль пройдзе не толькі ў Кіеве, але і ў Харкаве, Львове, Івана-Франкоўску, Цярнопалі, Браварах, Днепрапятроўску і Чарнаўцах. Канцэрты беларускіх гуртоў, кінапаказы, фотавыставы, флэш-мобы і паэтычныя слэм-спаборніцтвы – вось толькі невялікі пералік мерапрыемстваў. Акрамя таго, кожнага ахвотнага ўкраінца на фестывалі будуць вучыць... быць беларусам. Арганізатары абяцаюць майстар-класы па беларускай выцінанцы, анімацыі, фотажурналістыцы ва ўмовах цэнзуры і іншых нацыянальных відах мастацтва, якія будуць праводзіць беларускія мастакі. Дзякуючы фэстывалю "Беларуская вясна" Кіеў ужо 4 гады запар з'яўляецца нефармальнай культурнай сталіцай Беларусі. Аднак сёння такі абмен становіцца важным не толькі для беларусаў, якія жывуць ва Украіне, але і для саміх украінцаў, адзначае Ілько Гладштэйн: “Беларускае мастацтва – гэта культурная альтэрнатыва для ўкраінцаў, магчымасць пашырыць свае гарызонты. Бо беларусы вельмі блізкія да нас, беларускую мову разумее кожны ўкраінец, нягледзячы на тое, што ніколі яе не вывучаў”.Падобнага меркавання прытрымліваецца і ўкраінскі паэт, сталы ўдзельнік "Беларускай вясны" Аляксандар Ірванец: “Беларуская культура ўкраінцам бліжэйшая за рускую і іншыя культуры свету. Аднак ва Украіне да гэтага часу мала кніг, фільмаў з Беларусі, не прыяжджаюць сапраўдныя беларускія тэатры. Галоўнае, чаму можа навучыцца ўкраінец у беларуса, – выжываць! Апошнія 50 дзён новага рэжыму сведчаць, што з гэтага часу не толькі Украіна будзе запасной пляцоўкай для беларускай культуры, але і наадварот” .Беларуская вясна працягнецца ва Украіне да канца траўня.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение