Беларусы Варшавы ўзялі ўдзел у парадзе Шумана

8 траўня па вуліцах Варшавы прайшоў парад Шумана, прысвечаны Дню Еўропы. У гэты дзень ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Саюза традыцыйна праходзяць святочныя шэсці.

8 траўня па вуліцах Варшавы прайшоў парад Шумана, прысвечаны Дню Еўропы. У гэты дзень ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Саюза традыцыйна праходзяць святочныя шэсці.

Беларусы Варшавы і сёлета прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Беларуская грамада пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі прайшла па Кракоўскім прадмесці ад Замкавай плошчы да адмысловага Еўрапейскага мястэчка.

- Мы ўжо ходзім не першы год. Заўсёды нясем бел-чырвона-белыя сцягі. Вельмі прыхільна ставяцца ўсе ўдзельнікі, бо прыязджаюць з розных краін: да нас падыходзілі італьянцы, немцы. Усе ведаюць, што гэта сцяг Беларусі. Палякі таксама выказваюць спачуванні, спадзяюцца, што мы таксама будзем у Еўропе. Мы прыходзім, каб еўрапецы бачылі, што Беларусь – еўрапейская краіна, - распавёў адзін з удзельнікаў акцыі, кіраўнік Беларускай нацыянальнай памяці Анатоль Міхнавец.

Парад Шумана ладзіцца ў Варшаве 11-ы раз. Мерапрыемства арганізуецца "Фондам імя Р. Шумана" і гарадскімі ўладамі.

Паводле “Еўрарадыё” і “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение