Беласток: выстава да 65-й гадавіны перамогі

“Абарона Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках і дакументах праціўніка” – такая выстава адкрылася ў Культурным цэнтры Беларусі ў Беластоку. Яна арганізаваная ў супрацоўніцтве з “Мемарыяльным комплексам “Брэсцкая крэпасць-герой”.

За ўвесь час існавання комплекса яго супрацоўнікі сабралі шмат матэрыялаў, якія прадстаўляюць абарону Брэсцкай крэпасці з Савецкага боку. Аднак,  было разуменне, што для аб’ектыўнасці інфармацыі не хапае погляду праціўніка. Так, па словах навуковага супрацоўніка музея Ірыны Кацубы, узнікла ідэя гэтай выставы, на якой прадстаўлены ўнікальны матэрыял:- У нас наладжана супрацоўніцтва з музеем "Карлхорст" у Германіі. Многія дакументы трапілі да нас з ваеннага архіва горада Патсдам. Таксама ў нас ёсць матэрыялы непасрэдна ад ветэранаў, якія ўдзельнічалі ў захопе Брэсцкай крэпасці, фотаздымкі ўдзельнікаў падзей з нямецкага боку. Ёсць вытрымкі з кнігаў. Адна з кнігаў была напісаная пастарам 45-ай пяхотнай дывізіі, якая ўдзельнічала ў захопе крэпасці. І вытрымкі з кнігі унтэр-афіцэра Паўля Шрадэра, які апісвае падзеі з пункту  гледжання салдата, які быў вымушаны ўдзельнічаць у гэтай вайне.

Першыя наведвальнікі выставы адзначаюць, што вайна, як з савецкага, так і з нямецкага боку выглядае аднолькава жахліва, і прымушае задумацца над каштоўнасцю жыцця.

У Беластоку выстава затрымаецца на працягу мая, а пазней пераедзе ў Варшаву.

Яна Запольская, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение