Беларуская песня ў выкананні наймалодшых

Ужо трыццаць сёмы раз у Бельскім доме культуры праходзіць цэнтральны агляд дзіцячых выканаўцаў „Беларуская песня”. Дзеці з прадшколляў, пачатковых школаў ды гімназіяў прадстаўляюць народныя ды аўтарскія песні рознага жанру, але нязменна гэтыя песні гучаць па-беларуску.

Старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі адзначае, што калі спяваюць наймалодшыя, дык гэта дае спадзеў на тое, што беларуская песня на Беласточчыне не знікне:

– Гэта доказ таго, што наймалодшае пакаленне пераймае ад нас каштоўнасці беларускай культуры. Значыць гэта, што беларуская справа не знікае, не гіне, не памірае, а будзе жыць у наступных пакаленнях. і Гэта галоўнае. Цешыць фельмі той факт, што дзякуючы песні, дэкламатарству і пазнаванні літаратуры дзеці замацоўваюць сваю сувязь з нашай этнічнай радзімай – Беларуссю.

На сцэне Бельскага дома культуры ў межах агляду выступае 65 гуртоў і салістаў з розных мясцовасцей Беласточчыны. У гэтым годзе конкурс праходзіў пры падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшша ды Цэнтра культуры Беларусі ў Польшчы.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение