У Варшаве падвялі вынікі алімпіяды па беларускай мове

На кафедры беларусістыкі Варшаўскага універсітэта прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў 16 выпуску Алімпіяды па  беларускай мове. Вучні з Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі ды Беластока, якія сталі лаўрэатамі алімпіяды, атрымалі дыпломы і ўзнагароды.

На кафедры беларусістыкі Варшаўскага універсітэта прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў 16 выпуску Алімпіяды па  беларускай мове.

Вучні з Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі ды Беластока, якія сталі лаўрэатамі алімпіяды, атрымалі дыпломы і ўзнагароды. Першае месца ў сёлетняй алімпіядзе заваявала Паўліна Найман з бельскага белліцэя.

Паводле старшыні арганізацыйнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове, прафесара Аляксандра Баршчэўскага, конкурс ад самога пачатку звязаны з Варшаўскім універсітэтам:

– Увесь час галоўным інспіратарам была і ёсць Кафедра беларускай філалогі ў Варшаўскім універсітэце. Кіруемся той жа ідэяй, што і ў самім пачатку – максімальна пашыраць у Польшчы веды па Беларусі, пашыраць таксама веды аб Польшчы ў Беларусі ды ўвогуле імкнуцца, каб адносіны паміж Польшчай і Беларуссю былі лепшымі, чым яны ёсць.

Сёлетняя алімпіяда па беларускай мове прысвячалася Васілю Быкаву. Па словах прафесара Баршчэўскага, чарговы выпуск будзе прысвечаны Уладзіміру Караткевічу.

"Радыё Рацыя", фота Міхася Сцепанюка