Распачаўся сёмы Падляска-палескі фестываль “Там по маёвуй росі”

У польских Студзіводах распачаўся традыцыйны ўжо сёмы па ліку міжнародны Падляска-палескі фестываль “Там по маёвуй росі”, які нязменна арганізуе Дарафей Фіёнік. Першым мерапрыемствам селетняга фестываля стала адкрыццё выставы Мікалая Тарасюка.
Драўляны свет народнага разбяра ажыў у музеі Малой Айчыны ў Студзіводах.

Мікалай Тарасюк жыве ў занядбанай вёсцы Стойлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і займаецца сялянскай працай. У двары ён зрабіў невялікі музей для свайго “драўлянага народу”. Выставу Мікалая Тарасюка можна паглядзець цягам усяго фестываля да 16 траўня, а ўжо праз тыдзень палескія разбяры будуць ладзіць пленэр, на якім будуць створаныя скульптуры, звязаныя з гісторыяй Студзіводаў. Пасля сканчэння фестываля скульптуры знойдуць сваё месца на Студзіводскім пляцы.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение