Беларусы Расіі ініцыююць стварэнне Беларускага незалежнага інстытута ў Маскве

Пра гэта паведаміў старшыня ФНКА “Беларусы Расіі” Валеры Казакоў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску. Па яго словах, цяпер ствараецца група “Спадчына” з расійскіх і беларускіх вучоных “для матывацыі таго, што мы робім”. Па яго словах, паўтара года прыкладна спатрэбіцца, каб правесці арганізацыйную працу.

Што гэта будзе за Беларускі незалежны інстытут, пакуль невядома. Магчыма, за прыклад будзе ўзятая праца ўкраінцаў, якія старылі ў расійскай сталіцы Цэнтр нацыянальнай украінскай культуры. Зразумела ўжо цяпер, што яго галоўнай задачай стане вывучэнне беларускай прысутнасці ў Расіі.

Рашэнне аб стварэнні  Беларускага незалежнага інстытута ў Маскве было прынята на IV з’ездзе Федэральнай нацыянальнай культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”, які прайшоў 23 красавіка.

Таксама на з’ездзе была разгледжана праблема выкарыстання беларускай мовы ў Расіі. І хутка павінна распачацца праца па стварэнні школьных факультатываў па вывучэнні беларускай мовы, якія пакуль існуюць у Маскве.

Паводле "Нашай Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение