Памёр сябра Быкава Валянцін Аскоцкі

У аўторак у Маскве ва ўзросце 78 гадоў памёр літаратуразнаўца Валянцін Аскоцкі. Ён быў сябрам Алеся Аламовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава. Дзякуючы намаганням у тым ліку і Аскоцкага, у Расіі з’яўляліся публікацыі пра Быкава ў 1960-х.

У аўторак у Маскве ва ўзросце 78 гадоў памёр літаратуразнаўца Валянцін Аскоцкі.

Ён быў сябрам Алеся Аламовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава. Дзякуючы намаганням у тым ліку і Аскоцкага, у Расіі з’яўляліся публікацыі пра Быкава ў 1960-х. А калі ў Беларусі ў 2000-х пачалася чарговая кампанія супраць пісьменніка, літаратурузнаўца на старонках "Известий" выступіў са зваротам да Уладзіміра Пуціна і Юрыя Лужкова, каб тыя запрасілі Васіля Быкава пераехаць жыць у Расію. Прысутнічаў ён і на пахаванні сябра ў Мінску ў 2003.

Пахаванне самога Валянціна Аскоцкага адбудзецца ў пятніцу на Вастракоўскіх могілках у Маскве.

Валянцін Аскоцкі нарадзіўся ў 1931 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Працаваў у рэдакцыях "Литературной газеты", часопісаў "Дружба народов", "Литературное обозрение", "Знамя". Уваходзіў у сакратарыят Саюза піьменнікаў Масквы. Аўтар літаратуразнаўчых і публіцыстычных кніг "Богатство романа", "Роман и история", "Карабахский дневник", "Еврейский вопрос" по Александру Солженицыну" і іншых.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение