Бюст Быкава перапраўлялі ў Амерыку пад выглядам Леніна + фота

Беларусы Амерыкі ўрачыста перадалі бюст Калумбійскаму ўніверсітэту Нью-Йорка. Бюст Васіля Быкава скульптар Алесь Шатэрнік скончыў яшчэ ў 2006 годзе. З ініцыятывай яго стварэння выступіла беларуская грамада ў ЗША.
Беларусы Амерыкі ўрачыста перадалі бюст Калумбійскаму ўніверсітэту Нью-Йорка.

Бюст Васіля Быкава скульптар Алесь Шатэрнік скончыў яшчэ ў 2006 годзе. З ініцыятывай яго стварэння выступіла беларуская грамада ў ЗША. Тады бюст быў усталяваны ў беларускай аўтакефальнай царкве ў Брукліне. Аднак вяліся перамовы, каб усталяваць яго ў больш публічным месцы. Пры канцы мінулага года галоўны амерыканскі беларус Вітаўт Кіпель дамовіўся з Калумбійскім універсітэтам, што бюст будзе ўсталяваны ў адной з бібліятэк універсітэта. Гэтаму паспрыяў дырэктар універсітэцкай бібліятэкі Роберт Дэвіс. Учора на адкрыцці стаў вядомы вельмі цікавы факт, што бюст Быкава перапраўлялі ў Амерыку незвычайным чынам.“Калі бюст перадаваўся з Беларусі, то на мытні было заяўлена, што перадаецца бюст Леніна, — распавёў удзельнік урачыстасці Дзяніс Талпека. — Гэта было зроблена, каб не было ніякіх перашкодаў яго перавезці. І толькі такім чынам бюст Быкава ўдалося перадаць з Беларусі ў ЗША. А дзе б ён быў, калі б здарылася затрымка на мяжы, зараз невядома”.ДАВЕДКА Калумбійскі ўніверсітэт знаходзіцца ў раёне Манхэтан Нью-Йорка, займае там 6 кварталаў (13 гектараў зямлі). Заснаваны ў 1754 годзе, з’яўляецца адным з самых вядомых універсітэтаў ЗША.

Скульптар Алесь Шатэрнік са сваёй працай

Урачыстая перадача бюсту Справа ад бюсту — Вітаўт Кіпель.

Агульны выгляд бібліятэкі, дзе будзе ўсталяваны бюст

"Еўрарадыё"