Велапрабег на гадавіну Грунвальдскай бітвы

Міжнародным велапрабегам адзначаць святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы аматары адпачынку на двух калёсах з Гайнаўшчыны і Брэстчыны.
Велапрабег – ініцыятыва еўрарэгіёна "Белавежская пушча", які ў мінулым годзе ўжо ладзіў такое мерапрыемства з нагоды 600-годдзя ахоўнага перыяду запаведнага леса.

Апрача самога падарожжа, якое патрывае два тыдні, запланаваны таксама іншыя формы дзейнасці, гаворыць дырэктар бюро еўрарэгіёна Ян Хамчук:

– Апрача велапрабега, мы хочам наблізізць нашым жыхарам, моладзі і дзецям, гэты перыяд барацьбы польскіх і рускіх воінаў з Тэўтонскім ордэнам. Хочам мы зрабіць цыкл дакладаў у школах, бібліятэках, дамах культуры, будзем таксама ладзіць гістарычны конкурс для вучняў гімназіі з польскай часткі еўрарэгіёна „Белавежская пушча”, для пачатковых школаў – конкурс малюнкаў на рыцарскую тэму. Хочам таксама зрабіць фільм і хроніку, якія дапамагалі б пазнаваць гэты перыяд польска-беларускай гісторыі – гэта быў бы добры дапаможнік школам, бо апрача таго, што можна будзе нечаму навучыцца, паехаўшы на Грунвальд, можна таксама цікава правесці свабодны час.

У міжнародным велапрабегу прымуць удзел сябры веласіпеднага аб’яднання „Калабок” з Брэста і цыклісты з Гайнаўскага і Бельскага паветаў.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение