У Лондане адбылося асвячэнне Беларускага дома і прэзентацыя "Беларусаў у Вялікабрытаніі" + фота

Адкрыццё грамадскай залі ў Беларускім доме ў Лондане (52 Penn Road, N7 9RE) адбылося ў суботу 17 красавіка. Адначасова беларуская грамада святкавала ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Адкрыццё грамадскай залі ў Беларускім доме ў Лондане (52 Penn Road, N7 9RE) адбылося ў суботу 17 красавіка. Адначасова беларуская грамада святкавала ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

На ўрачыстасці прысутнічалі прэзідэнт Рады БНР Івонка Сурвілла (яна разрэзала бел-чырвона-белую стужку падчас адкрыцця залі) і сябры Рады з Вялікабрытаніі, Беларусі і ЗША.

Асвячэнне правёў грэка-каталіцкі святар айцец Сяргей Стасевіч.

Айцец Аляксандар Надсан распавёў пра гісторыю набыцця беларускага дому ў 1948 годзе. Ён быў адным з чатырох асобаў, якія сталі тады афіцыйнымі ўласнікамі будынку, набытага на грамадскія патрэбы беларусаў, што прыязджалі ў Вялікабрытанію пасля Другой сусветнай вайны – вайскоўцы з польскай арміі, былыя зняволеныя ў лагерах ці адпраўленыя на працы ў Нямеччыну маладыя людзі. Калі была зарэгістравана першая беларуская арганізацыя ў краіне (Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі), будынак быў перададзены ёй.

Кіраўнічка ЗБВБ, сп-ня Лёля Міхалюк, падкрэсліла ў сваім выступе, што гэта не стварэнне новай залі, а аднаўленне той, што існавала да 1970-х гадоў. Тут сотні, а мо і тысячы беларусаў сустракаліся, дыскутавалі, разам адзначалі беларускія святы. Адна з задачаў арганізацыі, асабліва напачатку яе існавання, была дапамагаць беларусам выбрацца з эканамічнай бядоты і стаць на ногі; першыя паваенныя часы былі надзвычай складанымі для беларусаў у Вялікабрытаніі. Пазней беларускія падзеі найчасцей адбываліся ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў паўночным Лондане. Цяпер з’явілася патрэба і магчымасць кансалідаваць працу і архівы арганізацыі ў Лондане і стварыць наноў месца для беларускіх сустрэч блізка да цэнтру Лондану.

Сп-ня Івонка Сурвілла прачытала свой зварот да беларусаў з нагоды Дня Волі. Выступілі таксама госці з Латвіі, Беларусі, Польшчы і ЗША. Былі зачытаныя вітанні ад беларускіх арганізацый у розных краінах свету. Сярод гасцей прысутнічалі амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт і вядомы брытанскі беларусіст Джым Дынглі.

На мерапрыемстве адбылася прэзэнтацыя кнігі Наталлі Гардзіенкі “Беларусы ў Вялікабрытаніі”.

Кніга прысвечаная мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі, распавядае гісторыю дзейнасці беларускіх арганізацый на Альбіёне. Каб атрымаць кнігу з подпісам аўтара, пасля прэзентацыі выстраілася немалая чарга.

Беларускі Дом
Айцец Аляксандр Надсан
Асвячэнне правёў святар Сяргей Стасевіч.
Выступае старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.
Браян Бэнет па вяртанні ў Лондан стаў сталым наведнікам беларускіх імпрэзаўСядзяць прадстаўнікі новай эміграцыі - Мікола Пачкаеў і Павел Шаўцоў.
Айцец Аляксандр Надсан прадстаўляе аўтарку кнігі "Беларусы ў Вялікабрытаніі" Наталлю Гардзіенку.

Аляксандр Ражанец, адзін з нямногіх эмігрантаў 1940-х.

Паводле belarusians.co.uk і “Нашай Нівы”

Фота Алеся Чайчыца


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение