Івонка Сурвілла пераабраная старшынёй Рады БНР

У Лондане адбылася 27-ая сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі сесіі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.
Івонка Сурвіла выступае на святкаванні25 Сакавіка ў Лондане, фота Алеся Чайчыца.

У Лондане адбылася 27-ая сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі сесіі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Былі заслуханыя справаздачы кіраўніцтва Рады і сектараў. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы адукацыйнай і культурніцкай дзейнасці ў Беларусі, спрыянню росту нацыянальнай свядомасці. Удзельнікі сесіі разгледзелі план дзеянняў на бліжэйшы час і перспектывы супрацоўніцтва з палітыкамі ЗША, Канады і еўрапейскіх краінаў, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі.Сесія Рады БНР прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.У адпаведнасці са Статутам Рады, адбыліся выбары кіраўніцтва. Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераабраная Івонка Сурвілла.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение