
Урачыстае намінаванне беларускага гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага на прэмію імя Льва Сапегі адбылося 8 красавіка ў зале Сенату Варшаўскага ўніверсітэта.
Нагадаем, што ад 2006 года беларускія даследчыкі, дзякуючы гэтай прэміі, цягам года могуць праводзіць навуковыя пошукі ў архівах і універсітэтах Польшчы. Папярэднікамі Уладзіміра Ляхоўскага былі Валянцін Голубеў, Язэп Янушкевіч, Сяргей Токць і Алесь Жлутка.
Уладзімір Ляхоўскі (злева) падчас уручэння дыплома
Алесь Жлутка, Чэслаў Сэнюх, Язэп Янушкевіч
Наста Ільіна, "Еўрарадыё"