11 красавіка ў Польшчы адкрыюць помнік беларускім лётчыкам

Як паведаміў  прэс-сакратар беларускага пасольства ў Польшчы Аляксей Зелянко,11 красавіка ў пасёлку Малінчын пад Радамам адбудзецца ўрасчыстае адкрыццё помніка беларускім лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу, якія гераічна загінулі падчас авія-шоў у Радаме ў жніўні 2009 года.

З Беларускага боку ў мерапрыемстве прымуць удзел родныя, блізкія і калегі загінуўшых пілотаў, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі Ігар Азаронак, камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Юры Вараб'ёў, пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Беларусі ў Польшчы Ігар Цярэшка, дыпламаты пасольства.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение