„Басовішча” на Беласточчыне ў 21 раз

16-17 ліпеня Гарадок на Беласточчыне ўжо ў 21-ы раз будзе прымаць Фестываль музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”, які нязменна ладзіцца Беларускім аб’яднаннем студэнтаў.

16-17 ліпеня Гарадок на Беласточчыне ўжо ў 21-ы раз будзе прымаць Фестываль музыкі Маладой Беларусі „Басовішча”, які нязменна ладзіцца Беларускім аб’яднаннем студэнтаў.

Як зазначае старшыня арганізацыі Кася Кузьміч, у гэтым годзе арганізатары спрабуюць скіраваць фэстываль у бок разнастайнасці. Акрамя музычных высупаў запланаваныя літаратурныя сустрэчы, паказ фільмаў Тамары Саланевіч, ды фотавыстава маладога творцы з Беласточчыны Паўла Грэся. Акрамя таго арганізатары „Басовішча” хочуць ушанаваць памяць беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, 100-гадовы юбілей якой адзначаюць беларусы. – Прапануем, каб кожны гурт, які захоча выступіць у конкурснай частцы, падрыхтаваў адну песню на словы Ларысы Геніюш. Гэтая ідэя ўзялася адтуль, што ў гэтым годзе святкуем 100-годдзе вялікай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, і нам падумалася, што якраз такім конкурсам можна было б аддаць ёй пашану, а гэтым самым і пераказаць маладому пакаленню тыя ідэалы, якіх у сваім жыцці трымалася Ларыса Геніюш. Акрамя таго, арганізатары гавораць аб разнастайнасці зместу музычных выступаў, на „Басовішчы” ў гэтым годзе ў якасці гасцей будуць запрашацца прадстаўнікі розных кірункаў беларускай музыкі.

"Радыё Рацыя"