Дзень Волі ў Канзасе

25 сакавіка выкладчыца Надзея Сычугова правяла адкрыты занятак у Паўднёва-заходнім каледжы ў г. Уінфілд, штат Канзас з нагоды святкавання 92-й гадавіны Дня Волі. Мерапрыемства было праведзена ў межах курсу "Гісторыя і культура Беларусі".
25 сакавіка выкладчыца Надзея Сычугова правяла адкрыты занятак у Паўднёва-заходнім каледжы ў г. Уінфілд, штат Канзас з нагоды святкавання 92-й гадавіны Дня Волі. Мерапрыемства было праведзена ў межах курсу "Гісторыя і культура Беларусі", тэматыка занятку і дата самым цудоўным чынам супала з адным з найважнейшых дзён у гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя.

Падчас лекцыі амерыканскія студэнты даведаліся пра гісторыю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, яе лёс, а таксама пра існаванне ўраду БНР, які да гэтага часу дзейнічае ў эміграцыі. Студэнтаў ўразіў той факт, што яны неаднойчы маглі бачыць на тэрыторыі кампусу жаншчыну паважанага ўзросту ў элегантным шэрым гарнітуры, якая з'яўляецца дзеючым Прэзідэнтам Рады БНР: Івонку Сурвілу. Яна была ўдзельніцай разнастайных мерапрыемстваў, зарганізаванымі Цэнтрам Беларускіх Даследаванняў.

Быў зроблены акцэнт на разуменне лёсавызначальнай ролі 25 Сакавіка для далейшага існавання незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Спадарыня Надзея распавяла пра сучаснае ганебнае становішча гэтага свята ў Беларусі, брутальныя паводзіны беларускіх уладаў падчас мітынгаў з нагоды яго святкавання. У якасці прыклада, яна распавяла пра свой асабісты досвед удзелу ў святкаванні Дня Волі, і што толькі, дзякуючы хуткасці яе ног ды падарунку лёсу ў выглядзе раптоўна адчыненых дзвярэй пад'езду, яна не была арыштаваная спецназам. Гэты аповяд выклікаў буру эмоцыяў і абурэнняў з боку студэнтаў.

Пасля быў прадэманстраваны дакументальны фільм Уладзіміра Арлова і Юрыя Хашчавацкага "Дзень Волі". Студэнты паглыбіліся ў зусім не знаёмую амерыканскаму ўспрыняццю, атмасферу падзеяў першай сусветнай вайны, вір кастрычніцкай рэвалюцыі і ўмоваў абвяшчэння незалежнасці БНР. Пабычылі на свае ўласныя вочы, як адбываецца святкаванне Дня Волі на вуліцах Мінска.

Дзень Волі ў Канзасе.Бел-чырвона-белы сцяг сярод дзяржаўных сцягоў на тэрыторыі універсітэту.
Дзень Волі ў Канзасе.Аўдыторыя была ўпрыгожаная беларускімі нацыянальнымі сімваламі.

Дзень Волі ў Канзасе.Надзея Сычугова (чацвертая справа ў 1-м шэрагу) з амерыканскімі студэнтамі.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение