“Frankfurter Allgemeine” да 100-годдзя Барыса Кіта

Адзначыць свой стогадовы юбілей сусветна вядомы навуковец, спецыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, філасофіі, ганаровы прафесар Мэрылендскага ўнівэрсытэту ў ЗША, жыхар Франкфурту-на-Майне, беларус паводле паходжання Барыс Кіт вырашыў у невялікім старамодным гатэліку ў Заксэнгаўзэне ва ўсходняй Нямеччыне.

Барыс Кіт

Адзначыць свой стогадовы юбілей сусветна вядомы навуковец, спецыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, філасофіі, ганаровы прафесар Мэрылендскага ўнівэрсытэту ў ЗША, жыхар Франкфурту-на-Майне, беларус паводле паходжання Барыс Кіт вырашыў у невялікім старамодным гатэліку ў Заксэнгаўзэне ва ўсходняй Нямеччыне.

На святкаванне з’ехаліся маладыя і старыя сябры, суседзі, калегі. За раялем у гасцёўні гралі Шапена і Моцарта. Слухаючы музыку і размаўляючы з гасцямі, Барыс Кіт выглядаў шчаслівым, піша нямецкае выданне “Frankfurter Allgemeine”. Дарэчы, з днём народзінаў Барыса Кіта звычайна віншуюць двойчы. Ён нарадзіўся 24 сакавіка 1910 года паводле старога стылю або 6 красавіка паводле новага. Карані роду Кітоў — на Карэліччыне. Адсюль на пачатку мінулага стагоддзя бацька будучага навукоўца Уладзімір пераехаў у Санкт-Пецярбург. Хутка ў ягонай сям’і нарадзіўся сын Барыс. У лютым 1917-га маленькі Барыс робіцца непасрэдным сведкам гістарычных падзеяў, якія пазней прымусяць яго крута змяніць сваё жыццё. “Frankfurter Allgemeine” так перадае яго тагачасныя ўспаміны: “Трымаючыся за руку маці, хлопчык бяжыць па заснежаным Пецярбургу. Маці цягне яго нейкім завулкам на цудоўны праспект гэтага гораду цароў. Тут шмат людзей з чырвонымі сцягамі. Яны крычаць і спяваюць. Хлопчык ледзь не плача: “Мама я хачу дадому, мне тут холадна”. Хлопчык не ведае, што якраз гэтыя чырвоныя сцягі зробяць яго жыццё вандроўным. Ён аб’ездзіць паўпланеты. Шлях з Пецярбургу ў Франкфурт будзе вельмі доўгі. У сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі сям’я чыноўніка расійскага Міністэрства сувязі мусіла ўцякаць на бацькаву радзіму. Тут прайшлі дзіцячыя і маладыя гады Барыса Кіта. Ён скончыў беларускую гімназію, атрымаў універсітэцкую матэматычную адукацыю ў Вільні. Пачаў працаваць настаўнікам у заходнебеларускі мястэчку Лебедзева, дзе і сустрэў Другую сусветную вайну. Падчас акупацыі Кіт апынуўся ў нямецкай вязніцы быццам бы за сувязь з партызанамі. Аднак вучні дапамаглі яму вызваліцца з турмы і нават аднавіцца на працы. Не чакаючы прыходу Чырвонай Арміі, Кіт, які на той момант ужо меў сваю сям’ю, вырашыў перабірацца на Захад. У Нямеччыне ён стаў сведкам бамбардзіроўкі, тут і сустрэў канец вайны. “Я хацеў з’ехаць на Захад, у дэмакратыю”, узгадвае вядомы навуковец. У 1948 годзе ён нарэшце атрымаў дазвол на выезд у Амерыку. “Трумэн быў вялікім прэзідэнтам, дзякуючы яму гэтулькі людзей апынуліся ў ЗША”. Яшчэ з амерыканскіх прэзідэнтаў ён шануе Рэйгана. “Ён зваліў камунізм”, кажа Кіт, які ніколі не быў прыхільнікам “чырвоных”. У ЗША Кіт напачатку працуе хімікам у Нью-Джэрсі, аднак нядоўга. Аднойчы ён сустрэў суайчынніка — супрацоўніка фірмы “North American Aviation”, якая займаецца праектамі ў галіне касманаўтыкі і аэранаўтыкі. “Ідзі да нас”, сказаў мне сябар. Я адказаў: “Okay!”, — усміхаецца Кіт, гэты надзвычай светлы чалавек, які пастаянна ўстае, каб паціснуць кожнаму руку. Ён дажыў да такога веку таму, што заўсёды меў чыстае сэрца і сумленне”, — піша “Frankfurter Allgemeine”. “North American Aviation” стала для Кіта пачаткам даследніцкай кар’еры ў галіне астранаўтыкі. Ён даследаваў выкарыстанне вадкага вадароду ў ракетабудаванні, удзельнічаў у распрацоўцы паліва для касмічных караблёў “Аpollo” і “Shuttle”, іншых праектах. Барыса Кіта прымаюць прэзідэнты, сусветна вядомыя дзеячы навукі. Для правядзення навуковых даследаванняў Мэрылендскі ўніверсітэт у 1972 годзе накіроўвае свайго прафесара ў Нямеччыну. Спачатку навуковец плануе прабыць тут некалькі гадоў. Аднак, на той час ужо ўдавец, ён сустракае тут сваё каханне. “Так я і застаўся”, — кажа Барыс гасцям, які сабраліся на дзень яго народзінаў. — “Я вельмі шчаслівы тут. У душы я еўрапеец”. “Госці пляскалі ў далоні, а Барыс Кіт ізноў усміхаўся”, піша “Frankfurter Allgemeine”. У размове са “Свабодай” Кіт неаднойчы адзначаў, што ніколі не забываўся пра Беларусь. Яго імя вярнулася на Бацькаўшчыну толькі ў 1990-я. Сусветна вядомы вучоны, ганаровы акадэмік многіх краінаў свету стаў ганаровым доктарам Гарадзенскага ўніверсітэту, а таксама ганаровым грамадзянінам Наваградка.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение