Варшавяне павіншавалі беларусаў з Днём волі

Замест адной абяцанай паштоўкі памерам 2,5 на 3 метры каля брамы з’явіліся 2 вялікія планшэты, на якіх кожны ахвотны мог напісаць свае віншаванні і пажаданні.

Замест адной абяцанай паштоўкі памерам 2,5 на 3 метры каля брамы з’явіліся 2 вялікія планшэты, на якіх кожны ахвотны мог напісаць свае віншаванні і пажаданні.

Такім чынам арганізатары хацелі паказаць салідарнасць іншых народаў з беларусамі, якія 25 сакавіка выйдуць на вуліцы Мінска ды іншых гарадоў, каб адзначыць Дзень незалежнасці БНР. Менавіта да гэтых людзей і скіраваная першая паштоўка. А вось другая прызначаная для пасланняў беларускім уладам. Яе адна з арганізатарак акцыі беларуска Вікторыя Хакімава паабяцала перадаць у Беларускую амбасаду ў Варшаве.

Прадстаўнікі каля дзесяці нацыянальнасцяў намалявалі для беларусаў і беларускіх уладаў дзве вялікія паштоўкі каля брамы Варшаўскага ўніверсітэту. "Еўропа не кусаецца", — пераконвалі беларускіх чыноўнікаў віншавальнікі. Паліцыянты, што назіралі за акцыяй, таксама слалі вітанні.

Вікторыя Хакімава:Ініцыятыва “Вольная Беларусь” хоча павіншаваць беларусаў, усіх людзей, якія цікавяцца гісторыяй, культурай і грамадскім жыццём Беларусі,  з Днём волі сапраўдным Днём незалежнасці Беларусі. Мы хочам сказаць, што палякі і ўвесь свет салідарныя з вамі, мы памятаем, які сёння дзень. І мы радыя, што робім гэта ў Польшчы, краіне, якая заўсёды падтрымлівае сваіх сяброў-беларусаў”.

Паглядзець на паштоўку для беларусаў прыйшоў і прадстаўнік Беларускай амбасады ў Варшаве, праўда ад афіцыйных каментароў адмовіўся. Затое падзякаваў за віншаванні з Днём волі ад журналістаў Белсата.

За некалькіх гадзін маляванне святочных паштовак пераўтварылася ў сапраўдную міжнародную акцыю, да якой далучаліся турысты і студэнты з Паўночнай Карэі, Швецыі, Казахстана, Украіны і беларусы, якія жывуць у Варшаве.

Радэк, польскі студэнт: “Я б хацеў пажадаць беларускім уладам, каб яны больш адкрыліся на Еўропу, яна не кусаецца!

Даша, студэнтка з Казахстана: “Я хачу, сказаць, што ва ўсім свеце павінен быць спакой. А мы, казастанцы, заўсёды падтрымаем беларусаў”.

Вікторыя, беларуска:Віншую ўсіх са святам і спадзяюся, што калісьці мы зможам адзначаць гэтае свята на нашым пляцы, у Мінску”.
Такім чынам на планшэтах з’явіліся віншаванні на розных мовах свету, малюнкі і нават іерогліфы. Да віншаванняў далучыліся і польскія паліцыянты, якія назіралі за хэпэнінгам з службовага аўтамабіля.

Паліцыянты:Мы перадаем прывітанне беларусам і жадаем толькі самых светлых дзён!

Праўда, фатаграфавацца і далучыцца да малявання яны адмовіліся, маўляў: "Прабачце, мы на службе".
Свой след на паштоўках пакінула і Еўрарадыё.

Image 32471

А так выглядала цэлая паштоўка для беларусаў:

А вось другая, скіраваная да ўладаў:

Ганна Балаховіч, "Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение