На Беласточчыне адзначылі Дзень Волі

У беластоцкім Ваяводскім асяродку анімацыі культуры прайшла традыцыйная святочная вечарына з нагоды 92 угодкаў БНР. Як і ў папярэднія гады падчас вечарыны былі адзначаны беларусы, што ўнеслі значны ўклад у падтрымку і развіццё беларускасці за мінулы год.

Сярод узнагароджаных – мастак Віктар Кабац з Гайнаўкі:

– Гэта вельмі радаснае адзначэнне. Думаю, што гэтыя кветкі ўказваюць маю дарогу ў будучыню. Каб і надалей рабіць тое, што я цяпер раблю для Беларусі і беларускае культуры і яшчэ больш старацца – каб мая актыўнасьць дзесьці там у народзе засталася. Гэтак я разумею сваю ролю як мастака.

Віктар Кабац, Яраслаў Іванюк, Андрэй Сцепанюк

Сімвалічнымі бел-чырвона-белымі букетамі былі ўзнагароджаны таксама заснавальнік, стваральнік і кіраўнік Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі „Камунікат” Яраслаў Іванюк ды дырэктар Бельскага беларускага ліцэя Андрэй Сцепанюк. Таксама ў межах вечарыны адбыўся прагляд фільма „Генерал няскончанай вайны” вытворчасці тэлеканала „Белсат”, прысвечаны генералу БНР Станіславу Булак-Балаховічу.

Зміцер Косцін, "Радыё Рацыя"
Фота Аляксандра Максімюка

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение