У Бельску-Падляшскім ліцэісты адзначылі Дзень волі

Свята незалежнасці Беларусі адзначылі ў II Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай імя Браніслава Тарашкевіча у Бельску-Падляшскім.

У гэтым годзе вучні ды настаўнікі школы спалучылі святкаванне Дня волі са з’ездам выпуснікоў і запрасілі ў ліцэй звязаных з гісторыяй школы людзей. Па словах дырэктара ліцэя Андрэя Сцепанюка, свята ў школе відаць так усярэдзіне, як і звонку:

– Наша школа, па-першае, упрыгожаная звонку бел-чырвона-белымі сцягамі, каб усе ў Бельску бачылі, што сёння тут такое свята. Прыдумалі мы таксама запрасіць тых, хто з’яўляецца ўжо часткай гісторыі школы – дырэктара Аляксея Карпюка ды прафесара Зінаіду Дэмянюк, якія амаль усё сваё жыццё прысвяцілі гэтаму ліцэю.

Пасля сустрэчы з Аляксеем Карпюком ды Зінаідай Дэмянюк у ліцэі адбыўся прагляд беларускіх фільмаў „Фільмовішча 2010”.

Цікава, што святкаванне Дня волі ў бельскім ліцэі будзе працягвацца яшчэ ў красавіку – якраз тады, пасля заканчэння велікоднага посту, пройдзе традыцыйны турнір прымеркаваны да 25 сакавіка.

Міхась Сцепанюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение