Урачыстая лінейка ў гайнаўскім ліцэі

Урачыстай лінейкай і фестывалем дакументальных фільмаў пра незалежнасць Беларусі адзначаюць Дзень волі настаўнікі і вучні Гайнаўскага комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

Урачыстай лінейкай і фестывалем дакументальных фільмаў пра незалежнасць Беларусі адзначаюць Дзень волі настаўнікі і вучні Гайнаўскага комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

Святкаваць 25 сакавіка ў школе – гэта ўжо шматгадовая традыцыя. Па словах метадыста беларускай мовы Іаланты Грыгарук, факт, што ўлады ў Мінску не святкуюць, зусім не значыць, што беларусам Польшчы таксама трэба адмовіцца адзначаць гэтую падзею.

– Кажуць, што калі ў Беларусі не святкуюць, то, можа, не варта. Я думаю, што для мяне гэта важнае свята і ў сэрцы я адчуваю, што я павінна яго адзначаць, яно мне блізкае, дарагое. Я вельмі люблю гісторыю і ўвогуле, калі спасылацца не нейкія важныя гістарычныя факты, то думаю, што 25 сакавіка 1918 года настолькі важная дата, што пра яе не выпадае не памятаць, калі ты лічыш сябе беларусам.

Такую ж патрэбу адзначыць свята маюць і вучні школы, якія дзякуючы ўрокам мовы, літаратуры і гісторыі ведаюць, што Дзень волі – гэта свята ўсіх вольных людзей.

– Воля абазначае поўную свабоду для ўсіх нас. Кожны, хто пачувае сябе беларусам можа і павінен святкаваць гэты дзень.

Тэма 25 Сакавіка, хаця не наўпрост, а толькі пасрэдна, але закранаецца таксама ў тэмах на выпускных экзаменах ў ліцэі.

Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"